Кавалёўка (басейн Нёмана)
Выгляд
Кавалёўка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 12 км |
Вадацёк | |
Вусце | Лоша |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Лоша → Ашмянка → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раён | Астравецкі раён |
Кавалёўка — рака ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Лоша (басейн Нёмана). Даўжыня 12 км. Пачынаецца на паўднёвы ўсход ад вёскі Дравянікі, цячэ ў межах Ашмянскага ўзвышша, упадае ў Лошу на ўсходняй ускраіне горада Астравец. Асноўныя прытокі — рака Парока і рака Малька (леваруч). На ўсім працягу каналізаваная.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.