Лоша (прыток Ашмянкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лоша
Loša, Tributaries of Ašmianka.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 55 км
Басейн 455 км²
Расход вады 3,9 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Ваўкоўшчына
 • Каардынаты 54°30′11,70″ пн. ш. 25°45′41,30″ у. д.HGЯO
Вусце Ашмянка
 • Месцазнаходжанне на паўднёвы захад ад вёскі Зарэчча
 • Вышыня 129,3 м
 • Каардынаты 54°40′51,80″ пн. ш. 26°12′45,80″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,34 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Ашмянка → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раёны Ашмянскі раён, Астравецкі раён
physical
Лоша (прыток Ашмянкі)
Лоша (прыток Ашмянкі)
physical
выток
выток
вусце
вусце
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ло́шарака ў Ашмянскім і Астравецкім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Ашмянка (басейн Віліі).

Даўжыня 55 км[1]. Плошча вадазбору 455 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,34 ‰. Пачынаецца за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Ваўкоўшчына Ашмянскага раёна, у вярхоўі цячэ па паўночных схілах Ашмянскага ўзвышша, далей праз невялікія лясныя масівы. Упадае ў Ашмянку на паўднёвы захад ад вёскі Зарэчча Астравецкага раёна. Прытокі — Кавалёўка, Камар, ручай Упель (злева). Даліна да вёскі Лоша невыразная, ніжэй трапецападобная; яе шырыня 200—300 м, паміж аграгарадком Палушы і горадам Астравец — да 1 км. Пойма двухбаковая, пераважная шырыня 100—150 м. Рэчышча на працягу 12 км ад вытоку каналізаванае, на астатнім працягу звілістае. Берагі стромкія, у вярхоўі абрывістыя. У горадзе Астравец сажалка (плошча 0,16 км²), на ўсход ад яго ў маляўнічай мясціне — Янаўскае вадасховішча.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.