Газіза Ахметаўна Жубанава
Газіза Ахметаўна Жубанава | |
---|---|
каз.: Ғазиза Жұбанова | |
Дата нараджэння | 2 снежня 1927[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 снежня 1993[1] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітарка, музычны педагог, дырэктарка, выкладчык, прафесар, кінакампазітар, публіцыстка |
Жанры | опера, балет, сімфонія і кантата |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Газіза Ахметаўна Жубанава (каз.: Ғазиза Жұбанова;2 снежня 1927, урочышча Касуактам Акцюбінскай вобласці, Казахстан — 1993) — казахскі кампазітар. Народная артыстка Казахскай ССР (1973). Народная артыстка СССР (1981). Дзяржаўная прэмія Казахстана (1970).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася 2 снежня 1927 года (па іншых крыніцах — у 1928 годзе[2]) у сяле Жанатурмыс (цяпер — у Мугалжарскім раёне Акцюбінскай вобласці, Казахстан) у сям’і кампазітара Ахмета Жубанава. Паходзіць з роду шэкты племя алімулы Малодшага жуза.[3]
У 1949 годзе скончыла Дзяржаўнае музычнае вучылішча імя Гнесіных у Маскве, у 1954 годзе — Маскоўскую кансерваторыю па класе Ю. Шапорына.
З 1966 года выкладала ў Алма-Ацінскай кансерваторыі, з 1978 года — прафесар, у 1975—1987 гадах — яе рэктар. Сярод яе вучняў Алмас Серкебаеў, кампазітары Талеген Мухамеджанаў , Куат Шыльдэбаеў, Адыль Бестыбаеў , Актоты Райымкулава, Бейбіт Дальдэнбаеў, Алібі Мамбетаў, Азат Жаксылыкаў і іншыя.
У 1962—1968 гадах — старшыня праўлення Саюза кампазітараў Казахскай ССР, з 1962 — член праўлення Саюза кампазітараў СССР.
У 1966 годзе абіралася дэлегатам XXIII з’езда КПСС. У той жа час абіралася членам ЦК КП Казахстана .
У 1988 годзе абіралася членам Савецкага фонду міласэрнасці. Была старшынёй казахстанскага аддзялення таварыства «СССР — Італія». На працягу многіх гадоў з’яўлялася членам праўлення Камітэта савецкіх жанчын .
Памерла 13 снежня 1993 года ў Алма-Аце. Пахаваная на Кенсайскіх могілках .
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
- Бацька — Ахмет Жубанаў (1906—1968), музыказнаўца, кампазітар, дырыжор. Народны артыст Казахскай ССР (1944)
- Муж — Азербайжан Мамбетаў (1932—2009), рэжысёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1976).
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Сярод твораў: оперы «Енлік і Кебек» (1975), «Дваццаць восем» (1981), «Курмангазы» (разам з бацькам А. Жубанавым, 1987), балет «Легенда пра белую птушку» (1966); араторыі «Зара над стэпам» (1960), «Аральская быль» (1978), «Пісьмо Таццяны» (1983), «Палюбі чалавек чалавека» (1988); кантаты; сімфоніі «Жыгер» (1973), «Востраў Жанчын» (1983), сімфанічныя паэмы (1854, 1965); канцэрты для фартэпіяна (1986) і скрыпкі (1958) з аркестрам; камерна-інструментальныя творы; музыка да драматычных спектакляў і кінафільмаў.
Аўтар шматлікіх нарысаў і артыкулаў аб культуры, аб метадах навучання кампазітараў і метадах адлюстравання грамадскіх праблем у музычных творах. Выступала са сваімі публікацыямі на ўсесаюзных і міжнародных сімпозіумах у СССР, Італіі, Японіі і ў іншых краінах.
Зноскі
- ↑ а б в г д http://prabook.com/web/person-view.html?profileId=1036103 Праверана 3 чэрвеня 2017.
- ↑ ЖУБАНОВА Газиза Ахметовна . Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2017. Праверана 4 верасня 2014.
- ↑ Жауапты редакторлар:Филол.ғ.д., профессор А.Қ.Жұбанов, Филол.ғ.к., доцент С.Құлманов. ҰЛЫДАЛА ТҰЛҒАЛАРЫ: ҚҰДАЙБЕРГЕН ЖҰБАНОВ (каз.). termincom.kz. А.Байтұрсынұлы атындағы Тіл білімі институты (25 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2022. Праверана 28 мая 2020.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Жубанава Газіза Ахметаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Бибиблиография обществоведов Казахстана. Алма-Ата: Наука, 1986.
- Джумакова У. Р. Творчество Г. Жубановой в контексте национальной композиторской школы // Жизнь в искусстве. Композитор Газиза Жубанова. Алматы, 2003, с. 70-80
- Жубанова Г. «Мир мой — музыка». Алматы, 1997,1 т. и 2 т.
- Казахская музыкальная литература: 1920—1980 / Под ред. У.Джумаковой и А.Кетегеновой, 1995, 254 с.
- Кетегенова А. С. О жизни и творческой деятельности Г. Жубановой // Жизнь в искусстве. Композитор Газиза Жубанова. Алматы, 2003, с.10-70
- Кондаурова Е. Г. Симфонии Г. Жубановой и современные тенденции развития жанра // Жизнь в искусстве. Композитор Газиза Жубанова. — Алматы, 2003, с.117-125
- Кузембаева С. А. Радиоопера «Курмангазы» А.и Г. Жубановых// Жизнь в искусстве. Композитор Газиза Жубанова. Алматы, 2003, с.184-191
- Кузембаева С. А., Егинбаева Т. Ж. Лекции по истории казахской музыки. Алматы, 2005, с.271
- Кузембаева С. А. Каждый день и вся жизнь (очерк о творчестве Г. А. Жубановой, в кн.: Счастливая судьба. Алма-Ата, 1975),
- Кузембаева С. А.] Многогранный талант (к 70-летию А. К. Жубановой, «Вестник АН КазССР», 1976, № 7).
- Нарадзіліся 2 снежня
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Нарадзіліся ў Акцюбінскай вобласці
- Памерлі 13 снежня
- Памерлі ў 1993 годзе
- Памерлі ў Алма-Аце
- Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі
- Члены КПСС
- Члены Саюза кампазітараў СССР
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты Казахскай ССР
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Казахскай ССР
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта