Казімір Аляксандравіч Скірмунт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Казімір Аляксандравіч Скірмунт
Kazimier Skirmunt. Казімер Скірмунт (A. Skirmunt, 1850).jpg
Партрэт, выкананы жонкай Геленай Скірмунт. 1850
Нараджэнне 27 верасня 1824(1824-09-27)
Смерць 13 красавіка 1880(1880-04-13)[1] (55 гадоў) ці 1893[2]
Месца пахавання
Род Скірмунты
Бацька Аляксандр Скірмунт
Маці Канстанцыя з Сулістроўскіх[d]
Жонка Гелена Скірмунт
Дзеці Канстанцыя Скірмунт і Казіміра Браніслава са Скірмунтаў[d]
Дзейнасць архітэктар

Казімір Скірмунт (1824—1877) — землеўласнік, архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Скірмунтаў герба «Дуб». Нарадзіўся ў сям’і прадпрымальніка і прамыслоўца Аляксандра Скірмунта і Канстанцыі з Сулістроўскіх (1806—1845), дачкі мінскага губернатара Казіміра Сулістроўскага. Акрамя Казіміра ў сям’і было яшчэ 10 дзяцей: пяцёра сыноў і пяцёра дачок.

Казімір Скірмунт як уладальнік маёнтка Калоднае прадстаўляў Пінскі павет у Мінскім губернскім Камітэце паляпшэння сялянскага жыцця (1858), а пасля адмены прыгону ў 1861 г. актыўна працаваў як міравы пасярэднік.

Падчас паўстання 1863 г. ён пакінуў гэтую пасаду і адмовіўся падпісаць «адрас» на імя расійскага імператара, у якім мінская шляхта выказвала сваю адданасць расійскаму прастолу. Быў арыштаваны і змешчаны разам з іншымі былымі міравымі пасярэднікамі, якія таксама адмовіліся ад пасады, у будынку Мінскага шляхецкага схода, а потым высланы ў Кастраму. Як удзельніца паўстання была выслана ў Тамбоў і ягоная жонка, таленавіты скульптар Гелена Скірмунт (1827—1874). Маёнткі падвергліся прымусоваму продажу. Дачку Канстанцыю (1851—1934), якая стане вядомай грамадскай дзяячкай і публіцысткай, выхоўвала бабуля Гартэнзія Скірмунт з Ордаў.

Пасля вяртання з ссылкі ў 1867 г. Казімір, якому не дазволілі застацца на Міншчыне, атрымаў ад бацькі падарунак у выглядзе балаклаўскіх вінаграднікаў і паехаў у Крым. Гелена Скірмунт разам з дачкой Канстанцыяй далучыліся да яго праз два гады.

Магілы Казіміра і Гелены Скірмунтаў

Пахаваны на старых каталіцкіх могілках у Пінску побач з жонкай і цешчай Гартэнзіяй Скірмунт з Ордаў.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з мастачкай Геленай Скірмунт (1827—1874) меў дзяцей[3]:

  • Ірэна (1851 — 1921), у шлюбе з Астроўскім (?1840 — ?)
  • Канстанцыя (1851—1934), грамадская дзяячка і «краёвая» публіцыстка.
  • Станіслаў (1857 — 1921).
  • Казіміра Браніслава (1865 — 1938), у шлюбе з Казімірам Ігнацыем Ромерам (?1860-).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Будынак былога дваранскага пяцікласнага вучылішча ў 1920-я гг.

Зноскі

  1. https://www.sejm-wielki.pl/b/psb.30112.2
  2. надмагілле
  3. Колодное (руск.) . Федорук А. Т. Старинные усадьбы Берестейщины / А. Т. Федорук. — Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — 576 с. ISBN 985-11-0305-5.. Праверана 24 ліпеня 2021.
  4. О Пинской гимназии

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]