Будынак Пінскай гімназіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Будынак Пінскай гімназіі
52°06′52″ пн. ш. 26°06′41″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Казімір Маўрыцый Сымон Скірмунт
Будаўніцтва 18521853 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000529шыфр 112Е000529
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак Пінскай гімназіі — будынак у гістарычным цэнтры Пінска, размешчаны па адрасе вул. Леніна, 39, на рагу з вул. Заслонава.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Двухпавярховы мураваны будынак для дваранскага пяцікласнага вучылішча пабудаваны ў 18521853 гадах па праекце Казіміра Скірмунта (мужа вядомага скульптара Гелены Скірмунт) за 32480 рублёў. На верхнім паверсе будынка мелася 7 пакояў і зала, пераробленая пасля ў царкву. На ніжнім паверсе — 11 пакояў, у якіх размяшчаліся канцылярыя, бібліятэка, фізічны і прыродазнаўчы кабінеты, хімічная лабараторыя, настаўніцкая, клас Закона Божага і кватэра дырэктара[1]. У 1 жніўня 1858[1] года на месцы скасаванага вучылішча была адкрыта першая на Піншчыне гімназія[d]. 3 1864 г.— рэальная гімназія, у 1872 г. ператворана ў рэальнае вучылішча. У 18821881 гг. у вучылішчы існаваў гурток марксісцкага кірунку[2].

У час Першай сусветнай вайны ў будынку гімназіі размяшчаўся рускі ваенны шпіталь. Дзяцей і настаўнікаў прытуліла ў сваім доме Канстанцыя Скірмунт. У жніўні 1915 года горад апынуўся пад нямецкай акупацыяй. У будынку гімназіі размясцілася ваенная камендатура[3].

Будынак гімназіі ў 1920-я гг.

У часы Польскай Рэспублікі ў будынку размяшчалася Пінская дзяржаўная гімназія. Вырашалася пытанне аб капітальным рамонце будынка навучальнай установы. У 1928 годзе быў нанова перакрыты дах будынка. Некаторыя з класаў былі абсталяваны дадатковымі печамі. У перспектыве планавалася правесці ў будынак цэнтральнае ацяпленне[3].

За савецкім часам — сярэдняя школа № 2, цяпер Упраўленне па адукацыі Пінскага гарвыканкама[1].

Мемарыяльная дошка ў гонар знакамітага выпускніка Хаіма Вейцмана на бакавым фасадзе

У 1958 г. у памяць аб першай сярэдняй агульнаадукацыйнай навучальнай установе ў Пінску на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка[2]. Таксама ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар знакамітага выпускніка Хаіма Вейцмана, выдатная хіміка і першага прэзідэнта Ізраіля[1].

Зноскі

  1. а б в г О Пинской гимназии
  2. а б 1207.  // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.
  3. а б Альма-матэр Хаіма Вейцмана

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]