Алойзы Сулістроўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алойзы Сулістроўскі
POL COA Lubicz.svg
Герб «Любіч»
Падстолі вялікі літоўскі
4 снежня 1786 — 24 снежня 1786
Папярэднік: Ігнацы Сцыпіён
Пераемнік: Станіслаў Рыгор Варцэль
Пісар вялікі літоўскі
24 снежня 1786 — 1791
Папярэднік: Ігнацы Фелікс Мараўскі
Пераемнік: Станіслаў Войцех Мірскі
 
Нараджэнне: каля 1739
Смерць: 1795
Дынастыя: Сулістроўскія[d]
Бацька: Караль Сулістроўскі[d]
Маці: Разалія з Пацаў[d]
Жонка: Антаніна з Аскеркаў[d]
Дзеці: Казімір Сулістроўскі[d]
 
Узнагароды:
ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава

Алойзы Сулістроўскі (каля 1739 — восень 1795) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Падстолі вялікі літоўскі ў 17861787 гадах, пісар вялікі літоўскі ў 17871791 гадах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік шляхецкага роду Сулістроўскіх герба «Любіч». Нарадзіўся ў сям’і Караля (?—1749), войскага ашмянскага і старасты бутвілаўскага, і Разаліі з Пацаў (? — пасля 1785), дачкі Крыштафа Канстанціна Пац і Разаліі з Агінскіх. Шлюб адбыўся 27 ліпеня 1738 года ў Гануце.

Удзельнічаў у 1764 годзе ў выбарах караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Служыў у войску, паручнік пяцігорскі (17661778), ротмістр пяцігорскі (17791787). Далучыўся да Барскай канфедэрацыі, удзельнічаў у Сталавіцкай бітве 1771 года. Належаў да прыхільнікаў Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку». Пасол на соймы 1776, 1778, 1780, 1786, Вялікі сойм 1788—1792. Належаў да «Таварыства прыхільнікаў урадавай канстытуцыі». Удзельнічаў у паўстанні 1794 года, увайшоў у склад Найвышэйшай літоўскай рады, Нацвышэйшай нацыянальнай рады (узначаліў Аддзел парадку). Пасля задушэння паўстання ў эміграцыі, жыў у Венецыі і Фларэнцыі (дзе і памёр), яго маёнткі былі секвестраваны расійскімі ўладамі.

Меў маёнткі ў Ашмянскім павеце (Шэметаўшчына, Нарыца, Гулідаў, Вярэцья, Цешылаў, Юхнаў, Алешын, Дашкі, Азюнічы, Чурлёна, Спягла і інш.), Мазырскім павеце (Скрыгалаўская Слабада, Міхалаўская Слабада, Жахавічы), Полацкім ваяводстве (Глыбокае, Ластавіца). Стараста блудзенскі ў 1779—1793.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Кавалер ордэнаў Св. Станіслава (1788) і Белага Арла (1790).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У 1773 годзе ажаніўся з Антанінай з Аскеркаў (?—каля 1830), дачкой Казіміра Мацея Аскеркі, маршалка і кашталяна (1793) мазырскага, і Караліны са Стэцкіх. Ад яе меў сына Казіміра.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Jankowski Czesław. Powiat oszmiański. Materjały do dziejów ziemi i ludzi. Część druga. Petersburg; Kraków, 1897. VI, 286 s., il., mapa.
  • Mościcki Henryk. Generał Jasiński i powstanie kościuszkowskie.Warszawa: Gebethner i Wolff,1917. 435 s., il. (партрэт).
  • Aftanazy Roman. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Wydanie drugie przejrzane i uzupełnione. Tom 4. Województwo wileńskie. Wrocław; Warszawa; Kraków: Ossolineum, 1993. 551 s., il., mapy.
  • Восстание и война 1794 г. в Литовской провинции (по документам российских архивов) / Составление, редакция и предисловие Е. К. Анищенко. М.: ЧеРо, 2000. 175 с.
  • Восстание и война 1794 г. в Литовской провинции. (По документам архивов Москвы и Минска) / Составление, редакция и предисловие Е. К. Анищенко. Мн.: Молодежное научное общество, 2001. 209 с.
  • Анішчанка Я. К. Інкарпарацыя. Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай. Мн.: Хурсік, 2003. 469 с.
  • Machynia Mariusz. Sulistrowski Alojzy // PSB. T. XLV/4. Warszawa; Kraków, 2008. S. 476—480.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]