Казімір Кароль Белазор
Выгляд
Казімір Кароль Белазор | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Себасцьян Кэнштарт | ||||||
Пераемнік | Міхал Сясіцкі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Тамаш Касакоўскі | ||||||
Пераемнік | Марцін Лімант | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1608 | ||||||
Смерць | 1680 | ||||||
Род | Белазоры | ||||||
Бацька | Габрыэль Белазор | ||||||
Маці | Крысціна Астроўская | ||||||
Жонка | Кацярына Раецкая | ||||||
Дзеці | Крыштаф Казімір, Кароль, Юрый , Даніэль |
Казімір Кароль Белазор (каля 1608, Троцкае ваяводства — каля 1680) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын Габрыэля Белазора, упіцкага падкаморага, брат мсціслаўскага кашталяна Станіслава Белазора
Староста новамлынскі з 1628, падстолі ўпіцкі ў 1650—1657, маршалак упіцкі ў 1657—1664, кашталян віцебскі ў 1664—1667, ваявода менскі ў 1667—1680; пасол на соймы 1648 i 1661, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1666—1667.
У 1649—1651 ваяваў у войску Януша Радзівіла з казакамі, у 1658 — у палку Міхала Казіміра Паца са шведамі пад Мітавай.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Яго сын Крыштаф Казімір стаў вялікім літоўскім харунжым.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Белазоры // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 299. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.