Кайкаўскі біялагічны заказнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кайкаўскі біялагічны заказнік
Kaykovo.jpg
Кайкаўскі біялагічны заказнік у снежні 2014 года
Размяшчэнне БеларусьМінскі раён
Плошча 1190 га
Дата заснавання 1986
physical
Кайкаўскі біялагічны заказнік
Кайкаўскі біялагічны заказнік

Кайкаўскі біялагічны заказнік — заказнік рэспубліканскага значэння ў Мінскім раёне, заснаваны ў 1986 для захавання ў зялёнай зоне г. Мінска высокаўзроставых лясных насаджэнняў з рэдкімі відамі раслін. Плошча 1190 га (2006). Рэльеф плоскі. Кайкаўскі лясны масіў — адзін з найбольш буйных і старых участкаў яловых, шырокалісцева-яловых і хваёвых лясоў, якія захаваліся ў межах зялёнай зоны горада і мае важнае экалагічнае, эстэтычнае і навукова-пазнавальнае значэнне. У цяперашні час ён адчувае значныя антрапагенныя нагрузкі, вялікая частка ляснога масіву (больш за 70 %) высечана, а сам прыродны комплекс знаходзіцца пад непасрэднай пагрозай знікнення.

Флора і фаўна[правіць | правіць зыходнік]

Пераважаюць яловыя лясы. У флоры 350 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, 70 мохападобных, звыш 50 відаў лішайнікаў. У Чырвоную кнігу Беларусі занесены лілея кучаравая (Лілея кучаравая), шпажнік чарапіцавы (Gladiolus imbricatus), баранец звычайны (Huperzia selago).

Сярод дамінантаў дрэвастою прысутнічаюць елка (Picea), дуб (Quercus), вольха (Alnus). Узрост або 100—150 гадоў, узрост дуба 50 — 70 гадоў, вышыня дрэў 25-27 метраў, у падросце таксама прысутнічалі елка і бяроза (Betula). Травяніста-хмызняковае покрыва ўяўляюць снітка (Aegopodium), кісліца (Oxalis). Сярод дамінантаў дрэвастою прысутнічаюць елка, клён (Acer), вольха, адзінкава прадстаўлены дуб і асіна (Populus tremula). Елка — узрост 120—130 гадоў, вышыня да 30 м. Травяніста-хмызняковае покрыва складаюць чарніцы (Vaccinium myrtillus), кісліца, суніцы (Fragaria vesca), маліна (Rubus idaeus). Дамінантам дрэвастою з'яўляецца хвоя (Pinus). Узрост 30 гадоў, вышыня да 15 м. Сярод дамінантаў дрэвастою прысутнічаюць елка, клён, вольха, адзінкава прадстаўлены дуб і асіна.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Заказнік згадваецца ў песні «Месяц» гурту Ляпіс Трубяцкі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Турысцкая энцыклапедыя Беларусі. Мн. Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с.