Снітка
| Снітка | |||||||||||||||||||
| Aegopodium podagraria | |||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
| Тыпавы від | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
Сні́тка[2][3], Сныць[3] — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae). Пашыраны ў Еўропе і ўмераным поясе Азіі. На тэрыторыі Беларусі 1 від — снітка звычайная (Aegopodium podagraria)[3].
Біялагічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовыя травяністыя расліны з доўгім паўзучым карэнішчам. Лісце на доўгіх хвосціках, двойчы трайчастыя ці трайчатаперыстыя. Лісточкі — даўгавата-яйкападобныя, пілаватыя па краях.
Суквецці — парасонікі і парасончыкі, без лісточкаў абгорткі і абгортачак.
Кветкі дробныя, белыя, рэдка ружовыя. Тычынак пяць. Пад полагам лесу снітка звычайна не цвіце[4].
Плады — сціснутыя з бакоў віслаплоднікі з тонкімі ніткападобнымі рэбрамі.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Паводле базы даных The Plant List, род уключае 8 відаў[5]:
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавыя і меданосныя расліны. Некаторыя віды — пустазелле. Маладое лісце сніткі звычайнай валодае своеасаблівым пахам, багатае на вітамін C, ужываецца ў ежу[3].
Зноскі
- 1 2 NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Aegopodium L. (англ.) (Праверана 9 лістапада 2009)
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 9. — 160 с. — 2 350 экз.
- 1 2 3 4 БелЭн 2002.
- ↑ Біялагічны энцыклапедычны слоўнік — Снітка (Праверана 9 лістапада 2009)
- ↑ Aegopodium (англ.). The Plant List. Version 1.1. (12 ліпеня 2013). Праверана 4 верасня 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скуратовіч А. М. Снітка, сныть // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 70. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сныть: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- http://www.dcnr.state.pa.us/forestry/invasivetutorial/Goutweed.htm
- http://www.homolaicus.com/scienza/erbario/utility/botanica_sistematica/hypertext/0035.htm#000000 Botanica Sistematica
- Lord, Tony, Flora: The Gardener’s Bible, Cassell (London),2003
