Каласняк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каласняк
Leymusmollis.jpg
Leymus mollis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Leymus Hochst. (1848)

Сінонімы
Тыпавы від
Leymus arenarius (L.) Hochst.
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   500380
NCBI   52713
EOL   108261
GRIN   g:6804
IPNI   328321-2

Каласня́к (Leymus) — род кветкавых раслін сямейства метлюжковых.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёю 80—120 см з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцёблы прамыя, моцныя, тоўстыя, аблісцслыя. Лісце цвёрдае, буйное, шырокалінейнае з шызым налётам. Суквецце — густы колас. Каласкі ланцэтныя, 4—-6-кветныя, безасцюковыя. Плод — падоўжаная жалабатая зярняўка.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ў нетрапічных краінах Паўночнага паўшар'я і Паўднёвай Амерыкі, часткова ў гарах тропікаў. На Беларусі расце каласняк пясчаны (Leymus arenarius); рэдкі заносны від, трапляецца на пясках у хвойніках, населеных пунктах і інш., цвіце ў чэрвені—ліпені.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Род Каласняк уключае 55 відаў[3]:

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Кармавая, харчовая, дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Спіс відаў роду Каласняк на сайце The Plant List(англ.) (Праверана 25 лютага 2016)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каласняк // БЭ ў 18 т. Т. 7. Мн., 1998.