Каласня́к пясчаны [4] [5] (Léymus arenárius ) — від кветкавых травяністых раслін роду Каласняк (Leymus ) сямейства Метлюжковыя (Poaceae ).
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—120[5] см з доўгім паўзучым карэнішчам . Сцябло прамастойнае, баразнаватае, шызае. Лісце буйное, сядзячае, простае, суцэльнае, шарока-лінейнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай, шурпатае зверху. Знізу на лістах выразныя жылкі і шызы налёт. Суквецце — шчыльны прамы колас . Кветкавыя каласкі складаюцца з 4—6 кветак, асцюкоў не маюць і змяшчаюцца па 2—6 на галоўнай восі коласа. Плод — зярняўка .
Натуральная вобласць распаўсюджання знаходзіцца ў паўночнай палове Еўропы . Сустракаецца на прыморскіх пясках на поўначы еўрапейскай часткі Расіі . Занесены або інтрадуцыраваны ў Паўночную Амерыку і Грэнландыю [6] [7] . Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф [8] .
Цвіце ў чэрвені —ліпені [5] .
Пашавая і сенакосная кармавая расліна. Выкарыстоўваецца таксама ў якасці замацавальніка пяскоў [7] .
У Ісландыі муку з зерня каласняка пясчанага прымешваюць пры падрыхтоўцы хлеба [9] .
Зноскі
↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя» .
↑ Leymus arenarius : звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013).(англ.) (Праверана 17 верасня 2012)
↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
↑ 5,0 5,1 5,2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі . У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ , 1983 . — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
↑ Губанов и др., 2002 , с. 266
↑ 7,0 7,1 Цвелёв, 1976 , с. 181
↑ Волоснец песчаный : інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
↑ Дикие съедобные растения / Под ред. акад. В. А. Келлера; АН СССР; Моск. ботан. сад и Ин-т истории матер. культуры им. Н. Я. Марра. — м : б. и., 1941. — С. 25. — 40 с.
Кім Г. А. Каласняк // Энцыклапедыя прыроды Беларусі . У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ , 1983 . — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 439—440.
Волоснец песчаный // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб. , 1890—1907.
Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах . — М .: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — ISBN 8-87317-091-6 .
Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редакторы тома Р. Ю. Рожевиц и Б. К. Шишкин. — М .—Л. : Издательство Академии Наук СССР , 1934. — Т. II. — 778 + XXXIII с. — 5 175 экз.
Цвелев Н. Н. Злаки СССР / Отв. ред. Ан. А. Фёдоров . — Л. : Наука , 1976. — 788 с. — 2 900 экз.
Волоснец песчаный : інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 17 верасня 2012)