Каласоўнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каласоўнік
Bromus secalinus2.jpg
Каласоўнік аржаны — тыпавы від роду
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bromus L., nom. cons., 1753

Секцыі
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  40478
NCBI  4501
EOL  108079
GRIN  g:1727
IPNI  30000273-2

Каласоўнік, Касцёр[3] (Bromus) — род кветкавых раслін сямейства метлюжковых. Іншая назва — гірса.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовыя травяністыя расліны вышынёю 15—100 см. Сцябло — саломіна. Лісце з замкнёнымі пазухамі. Суквецце — мяцёлка з буйных шматкветкавых (6—20 кветак) каласкоў. Плод — зярняўка.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваецца каля 25 відаў. Пашыраны ў краінах Міжземнамор’я, у нетрапічных паясах Еўразіі і Афрыкі. На Беларусі 6 дзікарослых відаў: каласоўнік аржаны (Bromus secalinus), каласоўнік мяккі (Bromus mollis), каласоўнік палявы (Bromus arvensis), каласоўнік гронкавісты (Bromus commutatus), каласоўнік растапыраны (Bromus squarrosus), каласоўнік японскі (Bromus japonicus); інтрадукаваны каласоўнік дрыжнікападобны (Bromus briziformis). Растуць на палях, лугах, уздоўж дарог.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле ацэнак ў навуковай літаратуры, колькасць відаў вар’іравалася ад 100 да 400, але ў цяперашні час большасць сістэматыка прызнаюць каля 170[4] відаў, якія ўключаны ў род. Таксанамія роду складаная, паколькі некаторыя віды вельмі нязначна адрозніваюцца адзін ад аднаго. Некаторыя віды:

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Кармавыя, дэкаратыўныя расліны. Каласоўнік аржаны (Bromus secalinus) — пустазелле пасеваў азімых культур.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 26. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Bromus (англ.) . The Plant List. Version 1.1. (19 жніўня 2013). Праверана 17 верасня 2016.
  5. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Bromus L.(англ.)  (Праверана 21 ліпеня 2010)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каласоўнік // БЭ ў 18 т. Т. 7. Мн., 1998.