У некаторых крыніцах расліну разглядаюць як прадстаўніка роду Anisantha, апісваючы яго пад назвай Anisantha sterilis[2]. Адзначаюцца прыкметныя адрозненні ў будове каласоўніка бясплоднага ад іншых прадстаўнікоў роду Каласоўнік[4].
Аднагадовая або двухгадовая травяністая расліна вышынёй 30-80 см[4]. Лістаразмяшчэнне чарговае. Лісце простае, з гладкім краем, ланцэтнай альбо лінейнай формы. Суквецце — колас, нясе кветкі памерам менш за 1 см. Плод — зярняўка жоўтага колеру[2].