Калодзежны шацёр (Браслаў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Гаспадарчае збудаванне
Калодзежны шацёр
Браслаў. Калодзежны шацёр.jpg
55°38′19″ пн. ш. 27°01′51″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Браслаў
Архітэктурны стыль закапанскі стыль
Архітэктар Юльюш Клос
Будаўніцтва 19241926 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000171шыфр 213Г000171
Лагатып Вікісховішча Калодзежны шацёр на Вікісховішчы

Калодзежны шацёр — драўлянае збудаванне ў цэнтры горада Браслава Віцебскай вобласці. Размяшчаецца ў двары Дома культуры.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Часам у літаратуры калодзеж фігуруе як прыклад народнага дойлідства ХІХ стагоддзя[1]. Насамрэч, ён быў узведзены ў 1924—1926 гадах польскім архітэктарам Юльюшам Клосам у складзе архітэктурнага ансамбля ўрадавай калоніі. Архітэктар настолькі трапна стылізаваў народнае дойлідства, што браслаўскі калодзеж, выкананы ў традыцыях закапанскага стылю, некаторыя даследчыкі адносяць да традыцыйнага дойлідства ХІХ стагоддзя[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Калодзеж на марцы Беларусі

Шацёр пастаўлены над калодзежам на 4 прафіляваных слупах з падкосамі. Пачатковае ўмацаванне ствала калодзежа не захавалася. Аснова шатра ўтворана скрыжаванымі бэлькамі, канцы якіх выступаюць і маюць фігурныя зрэзы. Пакрыццё шатра зроблена з мяццай дранкі, што дало магчымасць стварыць пластычныя грані і плаўныя абрысы даху. Завяршае яго шпіль з простай прафіліроўкай, аналагічнай прафіліроўцы слупоў.

Зноскі

  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл. — С. 139
  2. Сяргей Харэўскі «Закапанскі» стыль на Беларусі. Tio.by (2 жніўня 2010). Праверана 14 ліпеня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]