Каляднае паўстанне
| Каляднае паўстанне | |||
|---|---|---|---|
| | |||
| Дата | 7 студзеня 1919 | ||
| Месца | Чарнагорыя | ||
| Вынік | Перамога прыхільнікаў саюза з Сербіяй | ||
| Праціўнікі | |||
|
|
|||
| Камандуючыя | |||
|
|
|||
| Сілы бакоў | |||
|
|||
| Страты | |||
|
|||
Каляднае паўстанне (чарнагор.: Božićna pobuna; Božićni Ustanak) — узброенае паўстанне ў Чарнагорыі супраць магчымага далучэння Чарнагорыі да Сербіі пасля Першай сусветнай вайны. Адбылося 7 студзеня 1919 года, напярэдадні праваслаўных Калядаў (Раства), ад якіх і атрымала сваю назву.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Каталізатарам паўстання стала спрэчнае рашэнне Падгорыцкай скупшчыны (чарнагор.: Podgorička skupština) аб аб'яднанні Чарнагорыі і Сербіі. Прыхільнікі саюза з Сербіяй (Бялашы; чарнагор.: Бјелаши) пераўзыходзілі па колькасці прыхільнікаў незалежнасці Чарнагорыі — зелянашаў (чарнагор.: Zelenaši). Прыхільнікі незалежнасці і былога караля Чарнагорыі Ніколы I (Зелянашы) на чале з афіцэрам чарнагорскай арміі Крсто Попавіч паднялі паўстанне супраць саюза з Сербіяй 7 студзеня 1919 года.
Аднак прыхільнікам саюза аказвала значную падтрымку сербская армія і пад Цэтынэ мяцежнікі пацярпелі паражэнне. Дамы многіх зелянашаў былі разбураны, а некаторыя былі кінуты ў турмы. Некаторая частка паўстанцаў бегла ў Італію, а іншая частка бегла ў горы, дзе працягвала партызанскае супраціўленне. Некаторыя з гэтых груп зелянашаў працягвалі супрацівіцца югаслаўскім уладам аж да 1929 года.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]7 студзеня 2008 года ў гонар 90-й гадавіны паўстання чарнагорскія ўлады усталявалі мемарыяльную дошку ў гонар зелянашаў, які загінулі падчас Каляднага паўстання[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Каляднае паўстанне Архівавана 4 лютага 2012. (англ.)