Крсто Попавіч
Крсто Попавіч | |
---|---|
![]() Крсто Попавіч | |
Дата нараджэння | 13 верасня 1881 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 14 сакавіка 1947 (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | пяхота |
Званне | Брыгадзір |
Камандаваў | Лоўчанская брыгада |
Бітвы/войны |
Крсто Попавіч (сербск.: Крсто Поповић; 13 верасня 1881 — 14 сакавіка 1947) — чарнагорскі ваенны дзеяч, актыўны дзеяч руху зелянашаў (чарнагор.: Zelenaši) і чарнагорскага калабарацыянісцкага руху Другой сусветнай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Крсто нарадзіўся ў сям’і Тодара і Чэтны Попавічоў 13 верасня 1881 года. Удзельнічаў у Балканскіх войнах, у Першай сусветнай вайне. Удзельнічаў у баях пры Мойкавацы супраць аўстра-венгерскай арміі. Пасля гэтага Попавіч трапляе ў аўстрыйскі палон і 2 гады праводзіць у лагеры для ваеннапалонных. Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны, Крсто вяртаецца ў Чарнагорыю.
Ва ўмовах аб’яднання Чарнагорыі з Сербіяй Попавіч становіцца лідарам паўстання супраць саюза з Сербіяй. Аднак Каляднае паўстанне зелянашаў было падушана, Чарнагорыя ўвайшла ў склад Сербіі, а Попавіч эміграваў у Італію. Неўзабаве Крсто вяртаецца ў Чарнагорыю і далучаецца да партызанскага руху зелянашаў, якія патрабуюць аднаўлення незалежнасці краіны і вяртання ў Чарнагорыю былога караля Ніколы I. У 1922 годзе Попавіч эмігрыруе ў Аргенціну, а затым у Бельгію.
У 1929 годзе з Бельгіі Попавіч пасылае пісьмо каралю Югаславіі Аляксандру, у якім раскайваецца за сваю ранейшую дзейнасць і гаворыць пра сваю лаяльнасць да кіруючай дынастыі і каралеўства Югаславіі. 18 кастрычніка 1929 года югаслаўскае консульства ў Льежы дазволіла Попавічу ўезд на тэрыторыю Югаславіі. Пасля гэтага Попавіч выехаў у Югаславію. Попавіч пражываў у Югаславіі да 1941 года, калі краіны Восі напалі на краіну.
Тэрыторыя Чарнагорыі была акупавана італьянскімі войскамі. Італьянцы ствараюць на тэрыторыі Чарнагорыі марыянетачную дзяржаву і пачынаюць стварэнне мясцовых органаў улады. Пасля гэтага Попавіч пачынае супрацоўніцтва з акупацыйнымі ўладамі. Попавіч становіцца кіраўніком чарнагорскай міліцыі (Лоўчанская брыгада; чарнагор.: Ловћенска бригада), створанай італьянскімі акупацыйнымі ўладамі. Лоўчанская брыгада ваявала як супраць югаслаўскіх партызан так і супраць чэтнікаў.
Аднак неўзабаве падраздзяленне Попавіча распалася, частка далучылася да партызанаў, а частка да чэтнікаў. Попавіч не далучыўся ні да аднаго з бакоў. Пасля завяршэння Другой сусветнай вайны Крсто Попавіч быў забіты 14 сакавіка 1947 года, патрапіўшы ў засаду ўрадавых войскаў.
Цікава, што сын Крсто Попавіча Нікола Попавіч пасля пачатку вайны супраць Германіі не пайшоў за сваім бацькам, а далучыўся да супраціўлення акупантам.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Крсто Попавіч
- Нарадзіліся 13 верасня
- Нарадзіліся ў 1881 годзе
- Памерлі 14 сакавіка
- Памерлі ў 1947 годзе
- Памерлі ў Чарнагорыі
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Удзельнікі Першай Балканскай вайны
- Удзельнікі Другой Балканскай вайны
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны
- Чарнагорскі калабарацыянізм
- Удзельнікі Другой сусветнай вайны
- Ваенныя Чарнагорыі
- Нарадзіліся ў Чарнагорыі