Каралеўства Сербія
Гістарычная дзяржава | |||||
Каралеўства Сербія | |||||
---|---|---|---|---|---|
Краљевина Србија | |||||
|
|||||
Гімн: Божа праўдзе | |||||
![]() |
|||||
1882 — 1918
|
|||||
Сталіца | Бялград | ||||
Мова(ы) | сербская | ||||
Афіцыйная мова | сербская мова | ||||
Рэлігія | праваслаўе | ||||
Грашовая адзінка | Сербскі дынар | ||||
Плошча |
47 900 км2 (1883—1913) 86 500 км2 (з 1913) |
||||
Форма кіравання | канстытуцыйная манархія | ||||
Дынастыя |
Абрэнавічы (да 1903) Карагеоргіевічы (з 1903) |
||||
Валюта | Сербскі дынар | ||||
Гісторыя | |||||
• 6 сакавіка 1882 | Заснаванне | ||||
• 26 лістапада 1918 | Аб'яднанне з Чарнагорыяй | ||||
• 1 снежня 1918 | Аб'яднанне з ДСХС, стварэнне Югаславіі | ||||
![]() |
Каралеўства Сербія (сербск.: Краљевина Србија) — балканская дзяржава, утворанае з Княства Сербія пасля каранацыі князя Мілана IV Абрэнавіча у 1882 годзе.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1885 годзе была Сербска-балгарская вайна, якая скончылася паражэннем Каралеўства Сербія. Пасля таго як у 1903 годзе Аляксандр Абрэнавіч быў застрэлены разам з жонкай, Драгай, прыхільнікамі дынастыі Карагеоргіевічаў — арганізацыяй «Аб'яднанне або смерць!» (сербск.: Уједињење или смрт), таксама вядомай як «Чорная рука», якую ўзначальваў палкоўнік Дунайскай дывізіі Драгуцін Дзмітрыевіч (Апіс), каралём становіцца Пётр I Карагеоргіевіч.
У 1912—1913 годзе Каралеўства Сербія ўдзельнічала ў Першай Балканскай вайне, якая скончылася падпісаннем Лонданскага мірнага дагавора, у выніку чаго пашырыла свае межы.
У 1913 годзе Каралеўства Сербія ўдзельнічала ва Другой Балканскай вайне, якая скончылася падпісаннем Бухарэсцкага мірнага дагавора, у выніку чаго яшчэ больш пашырыла свае межы.
З 1914 года ўдзельнічае ў Першай сусветнай вайне аж да яе заканчэння і стварэння ў 1918 годзе Дзяржавы Славенцаў, Харватаў і Сербаў пад кіраваннем сербскага караля Пятра I Карагеоргіевіча.
Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]
Заканадаўчы орган — Нацыянальны сход, глава дзяржавы — Кароль, выканаўчы орган — Міністэрскі Савет, прадстаўнічыя органы акруг — акруговыя сходы (окружне скупштине), выканаўчыя — акруговыя камітэты (окружни одбори), прадстаўнічыя органы абшчын — абшчынныя сходы (општински збор), выканаўчыя — абшчынныя камітэты (општински одбор), старшынямі якіх з'яўляліся кметы.
Каралі[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каралеўства Сербія
- Обреновичи // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Абрэнавічы (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Каралеўства Сербія ў 1912
- Каралеўства Сербія ў 1914
- Каралеўства Сербія ў 1918
- Карта