Каліцыум усыпаны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каліцыум усыпаны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Calicium adspersum Pers., 1798

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  57086
EOL  196853
MB  380950

Каліцыум усыпаны (Calicium adspersum) — від грыбоў рода Каліцыум сямейства Caliciaceae.

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

  • Calicium claviculare var. roscidum Ach., 1803
  • Calicium roscidum (Ach.) Ach., 1910
  • Calicium roscidum sensu auct. brit., 2002
  • Chaenotheca roscidum (Ach.) Ach.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Ад падобных відаў адрозніваецца маленькімі апатэцыямі, падобнымі на значкі, якія дасягаюць у вышыню да 1,5 мм. Слаявішча зярністае, шэрае ці аліўкава-рудое, апатэцыі чорныя, з жоўтым ці зеленаватым налётам на галоўцы[1][2].

Расце на кары старых дубоў у парках і лясах, таксама на гнілых хваёвых пнях ў забалочаных хваёвых лясах[1][2][3].

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаецца па ўсяму паўночнаму паўшар'ю. Падвід Calicium adspersum subcp. australe распаўсюджаны ў паўднёвым паўшар'і[1]. У Беларусі вядомы ў Брэсцкай (Пружанскі раён), Гродзенскай (Свіслацкі раён) і Гомельскай (Жыткавіцкі раён) абласцях[2].

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Ахоўваецца ў Беларусі і Польшчы[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
статус віду не вызначаны