Канвой PQ-18

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Атака нямецкімі самалётамі эсмінца HMS Eskimo (F75)(англ.) бел. у складзе канвою
HMS Avenger.jpg

PQ-18арктычны канвой часоў Другой сусветнай вайны.

PQ-18 быў адпраўлены ў СССР 2 верасня 1942 года са стратэгічнымі грузамі і вайсковай тэхнікай з ЗША, Канады і Вялікабрытаніі. У яго склад уваходзілі 39 грузавых суднаў, адно ратавальнае судна, адзін танкер, тры мінныя тральшчыкі і тры танкеры ВМФ. Прыкрыццё канвою ажыццяўлялася некалькімі групамі караблёў саюзнікаў, першы канвой у суправаджэнні авіяносца.

Падчас праходжання канвою PQ-18 паводле нямецкіх дакументаў сумарныя страты склалі 44 самалёты, у тым ліку 38 тарпеданосцаў. Паспяхова змагаліся з нямецкімі падводнымі лодкамі англійскія эскадраныя мінаносцы, і самалёты з авіяносца. Усяго затапілі чатыры нямецкія падводныя лодкі.

19 верасня суда каравана кінулі якары ля вострава Мудзьюг. Усяго з гэтага канвою шчасна дашлі ў Расію дваццаць сем грузавых суднаў, праціўніку ўдалося затапіць 13 транспартаў. 27 транспартаў даставілі ў Архангельск 150 тыс. тон грузаў.

Канвой PQ-18 стаў апошнім пад літарамі PQ.