Арктычныя канвоі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Арктычныя канвоі
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна
HMS Sheffield convoy.jpg
Дата 21 жніўня 19411945
Месца Паўночны Ледавіты акіян, Баранцава мора
Вынік Арктычныя канвоі адыгралі сваю ролю ў разгроме Германіі
Праціўнікі
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Сцяг СССР СССР
Сцяг Нацысцкай Германіі Германія
Камандуючыя
Сцяг ВялікабрытанііДадлі Паўнд
Сцяг Вялікабрытаніі Брус Фрэйзер
Сцяг СССРАрсеній Галаўко
Сцяг Нацысцкай Германіі Эрых Рэдэр
Сілы бакоў
78 канвояў, 1400 суднаў, 17 тыс. чалавек
Страты
101 карабель (у т.л. 16 баявых караблёў), 3000 маракоў 34 караблі (у т.л. 30 падводных лодак і крэйсер "Шарнгорст")
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Арктычныя канвоі Другой сусветнай вайны праходзілі з Шатландыі (Грынак) і акупаванай Брытаніяй Ісландыі ў паўночныя порты СССР — Архангельск і Мурманск. Усяго са жніўня 1941 года па май 1945 года былі праведзены 78 канвояў (хоць у перыяды паміж ліпенем і вераснем 1942 года і сакавіком і лістападам 1943 года канвоі не хадзілі). У суме каля 1400 гандлёвых суднаў даставілі ў рамках праграмы ленд-ліза важныя ваенныя матэрыялы ў СССР. Арктычныя канвоі даставілі ў СССР каля паловы ўсёй дапамогі па ленд-лізе[1].

Страты[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Вялікабрытаніі 85 гандлёвых суднаў і 16 баявых караблёў ВМФ Вялікабрытаніі (2 крэйсеры, 6 эсмінцаў і 8 іншых эскортных суднаў) былі страчаны. Загінула 3000 брытанскіх маракоў[2]. Першыя канвоі засталіся незаўважанымі і не мелі страт. 7 студзеня 1942 года было патоплена першае брытанскае судна "Вазірыстан" з канвою PQ-7[3]. Самым трагічным быў канвой PQ-17, які страціў 23 караблі з 36.

Сцяг Трэцяга Рэйха Германія страціла шэраг суднаў, у тым ліку адзін лінкар, тры эсмінцы і прынамсі 30 падводных лодак, а таксама значную колькасць самалётаў. Напрыклад, пры атацы на канвой PQ-18 нямецкі бок страціў 40 самалётаў[4].

Савецкія арктычныя канвоі[правіць | правіць зыходнік]

У савецкай гістарычнай літаратуры тэрмін «арктычныя канвоі» ўжываўся выключна да аперацый Паўночнага флоту і Беламорскай ваеннай флатыліі на ўнутраных арктычных шляхах зносін Савецкага Саюза ў перыяд 1941—1944 гадоў, сучаснае значэнне тэрміна да перабудовы выкарыстоўвалася толькі ў «замежнай літаратуры»[5].

Маршрут[правіць | правіць зыходнік]

Брытанскі постар часоў Вайны

Першыя часы канвоі адплывалі з Хваль-фіёрда (Ісландыя), але, пачынаючы з верасня 1942 года, яны сталі адпраўляцца з базы Loch Ewe у Шатландыі. Шлях канвояў ляжаў міма Гебрыдскіх і Фарэрскіх астравоў за 300 км ад акупаванай Нарвегіі ў Мурманск і Архангельск (СССР) і быў асабліва небяспечны з-за праходжання недалёка ад баз нямецкай авіяцыі, падводнага і надводнага флоту, а таксама з-за пераважна дрэннага надвор'я ў гэтых водах.[6]. Канвой праходзіў маршрут у 1600 км за 10 дзён пры сярэдняй хуткасці ў 20 км/г[4].

Назвы[правіць | правіць зыходнік]

Кожны канвой меў у сваёй назве два літарна-лікавыя ідэнтыфікатары, PQ <нумар> ці JW <нумар> для канвояў у СССР, і QP <нумар> ці RA <нумар> для зваротных канвояў[7], за выключэннем самага першага канвою, які атрымаў кодавае імя «Дэрвіш». Абрэвіятура PQ (і QP адпаведна) з'явілася ад імя англійскага афіцэра П. К. Эдвардса (P. Q. Edwards), які займаўся канвоямі.[8]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

«Дэрвіш» адправіўся з Ісландыі 21 жніўня 1941 года і прыбыў у Архангельск праз дзесяць дзён без страт. Канвой быў адносна невялікім і складаўся ўсяго з шасці гандлёвых суднаў. Эскорт складаўся з трох мінных тральшчыкаў, трох эсмінцаў і трох супрацьлодачных траўлераў.[9]

Камандаванне канвоем ажыццяўляў брытанскі контр-адмірал

Канвой мог складацца з 7[10]-35[11] грузавых суднаў і 5[10]-16 эскортных ваенных караблёў, якія маглі ўключаць авіяносцы ("Аргус"), крэйсеры ("Лондан", "Эдынбург"), эсмінцы ("Электра", "Кенія") і тральшчыкі[12]. З паветра канвой прыкрывала палубная эскадрылля з 40 "Дзікіх Катоў" і "Авосек"[4]. У прыбярэжных савецкіх водах канвой сустракалі савецкія эсмінцы Паўночнага флоту ("Урыцкі"[13] і "Куйбышаў"[14]).

У Савецкі Саюз везлі каўчук, бомбы, разабраныя самалёты Харыкейн, шэрсць і чаравікі[3]. Назад канвоі везлі лес[15] і золата[3].

Варта адзначыць чатыры канвоі:

  • 30 мая 1942 года ацалелыя судны канвою PQ-16 прыбылі ў Мурманск і Архангельск; канвой апынуўся настолькі паспяховым у плане дастаўкі ваенных матэрыялаў у СССР, што нямецкае камандаванне прыклала дадатковыя намаганні для недапушчэння праходжання наступных канвояў.
  • У ліпені 1942 года канвой PQ-17 быў рассеяны пасля атрымання паведамленняў пра выхад атрада нямецкіх лінкараў і крэйсераў на перахоп канвою. Толькі 11 з 36 гандлёвых суднаў канвою прарваліся ў савецкія порты.
  • Бой у Баранцавым моры: у снежні 1942 года нямецкія надводныя караблі, у тым ліку цяжкія крэйсеры «Адмірал Хіпер» і «Лютцаў» выйшлі на перахоп канвою JW51B. Напад быў адбіты сіламі караблёў эскорту.
  • Бой каля Нордкапа: у снежні 1943 года канвой JW55B быў атакаваны нямецкім лінейным крэйсерам «Шарнгорст», які ў начным баі быў патоплены брытанскім лінкарам «Дзюк оф Ёрк» і караблямі эскорту.[16]

Спіс арктычных канвояў[правіць | правіць зыходнік]

1941[правіць | правіць зыходнік]

У СССР Са СССР
«Дэрвіш» адправіўся з Ісландыі 21 жніўня 1941; прыбыў у Архангельск 31 жніўня QP-1 адправіўся з Архангельска 28 верасня 1941; прыбыў у Скапа Флоу 10 кастрычніка[9]
PQ-1 адправіўся з Ісландыі 29 верасня; прыбыў у Архангельск 11 кастрычніка QP-2 адправіўся з Архангельска 3 лістапада; прыбыў у Kirkwall (Аркнейскія астравы) 17 лістапада
PQ-2 адправіўся з Ліверпула 13 кастрычніка; прыбыў у Архангельск 30 кастрычніка QP-3 адправіўся з Архангельска 27 лістапада; рассеяны ў дарогі, прыбыў 3 снежня
PQ-3 адправіўся з Ісландыі 9 лістапада; прыбыў у Архангельск 22 лістапада QP-4 адправіўся з Архангельска 29 снежня; рассеяны ў дарогі, прыбыў 9 студзеня 1942
PQ-4 адправіўся з Ісландыі 17 лістапада; прыбыў у Архангельск 28 лістапада
PQ-5 адправіўся з Ісландыі 27 лістапада; прыбыў у Архангельск 13 снежня
PQ-6 адправіўся з Ісландыі 8 снежня; прыбыў у Мурманск 20 снежня

1942[правіць | правіць зыходнік]

у СССР са СССР
PQ-7a адправіўся з Ісландыі 26 снежня; прыбыў у Мурманск 12 студзеня QP-5 адправіўся з Мурманска 13 студзеня; рассеяны ў дарогі, прыбыў 19 студзеня
PQ-7b адправіўся з Ісландыі 31 снежня; прыбыў у Мурманск 11 студзеня QP-6 адправіўся з Мурманска 24 студзеня; рассеяны ў дарогі, прыбыў 28 студзеня
PQ-8 адправіўся з Ісландыі 8 студзеня; прыбыў у Архангельск 17 студзеня QP-7 адправіўся з Мурманска 12 лютага; рассеяны ў дарогі, прыбыў 15 лютага
Аб'яднаны PQ-9 і PQ-10 адправіўся Ісландыі 1 лютага; прыбыў у Мурманск 10 лютага QP-8 адправіўся з Мурманска 1 сакавіка; прыбыў у Рэйк'явік 11 сакавіка
PQ-11 адправіўся з Шатландыі 14 лютага; прыбыў у Мурманск 22 лютага QP-9 адправіўся з Кольскага заліва 21 сакавіка; прыбыў у Рэйк'явік 3 красавіка
PQ-12 адправіўся з Рэйк'явіка 1 сакавіка; прыбыў у Мурманск 1 сакавіка QP-10 адправіўся з Кольскага заліва 10 красавіка; прыбыў у Рэйк'явік 21 красавіка
PQ-13 адправіўся з Шатландыі; прыбыў у Мурманск 31 сакавіка QP-11 адправіўся з Мурманска 28 красавіка; прыбыў у Рэйк'явік 7 мая
PQ-14 адправіўся з Шатландыі 26 сакавіка; прыбыў у Мурманск 19 красавіка QP-12 адправіўся з Кольскага заліва 21 мая; прыбыў у Рэйк'явік 29 мая
PQ-15 адправіўся з Шатландыі 10 красавіка; прыбыў у Мурманск 5 мая QP-13 адправіўся з Архангельск 26 чэрвеня; прыбыў у Рэйк'явік 7 ліпеня
PQ-16 адправіўся з Рэйк'явіка 21 мая; прыбыў у Мурманск 30 мая QP-14 адправіўся з Архангельска 13 верасня; прыбыў у Шатландыю 26 верасня
PQ-17 адправіўся з Рэйк'явіка 27 чэрвеня; рассеяны ў дарогі, прыбыў 4 ліпеня QP-15 адправіўся з Кольскага заліва 17 лістапада; прыбыў у Шатландыю 30 лістапада
PQ-18 адправіўся з Шатландыі 2 верасня; прыбыў у Архангельск 21 верасня: першы канвой у суправаджэнні авіяносца RA-51 адправіўся з Кольскага заліва 30 снежня; прыбыў у Шатландыю 11 студзеня 1943
JW-51A адправіўся з Ліверпула 15 снежня; прыбыў у Кольскі заліў 25 снежня
JW-51B адправіўся з Ліверпула 22 снежня; прыбыў у Кольскі заліў 4 студзеня 1943: гл. Бой у Баранцавым моры
FB незалежныя судны без эскорту

1943[правіць | правіць зыходнік]

у СССР са СССР
JW-52 адправіўся з Ліверпула 17 студзеня; прыбыў у Кольскі заліў 27 студзеня RA-52 адправіўся з Кольскага заліва 29 студзеня; прыбыў у Шатландыю 9 лютага
JW-53 адправіўся з Ліверпула 15 лютага; прыбыў у Кольскі заліў 27 лютага RA-53 адправіўся з Кольскага заліва 1 сакавіка; прыбыў у Шатландыю 14 сакавіка
JW-54A адправіўся з Ліверпула 15 лістапада; прыбыў у Кольскі заліў 24 лістапада RA-54A адправіўся з Кольскага заліва 1 лістапада; прыбыў у Шатландыю 14 лістапада
JW-54B адправіўся з Ліверпула 22 лістапада; прыбыў у Архангельск 3 снежня RA-54B адправіўся з Архангельска 26 лістапада; прыбыў у Шатландыю 9 снежня
JW-55A адправіўся з Ліверпула 12 снежня 1943; прыбыў у Архангельск 22 снежня RA-55A адправіўся з Кольскага заліва 22 снежня; прыбыў у Шатландыю 1 студзеня 1944
JW-55B адправіўся з Ліверпула 20 снежня; прыбыў у Архангельск 30 снежня: гл. Бой у Нордкапа RA-55B адправіўся з Кольскага заліва 31 снежня; прыбыў у Шатландыю 8 студзеня 1944

1944[правіць | правіць зыходнік]

у СССР са СССР
JW-56A адправіўся з Ліверпула 12 студзеня; прыбыў у Архангельск 28 студзеня RA-56 адправіўся з Кольскага заліва 3 лютага; прыбыў у Шатландыю 11 лютага
JW-56B адправіўся з Ліверпула 22 студзеня; прыбыў у Кольскі заліў 1 лютага RA-57 адправіўся з Кольскага заліва 2 сакавіка; прыбыў у Шатландыю 10 сакавіка
JW-57 адправіўся з Ліверпула 20 лютага; прыбыў у Кольскі заліў 28 лютага RA-58 адправіўся з Кольскага заліва 7 красавіка; прыбыў у Шатландыю 14 красавіка
JW-58 адправіўся з Ліверпула 27 сакавіка; прыбыў у Кольскі заліў 4 красавіка RA-59 адправіўся з Кольскага заліва 28 красавіка; прыбыў у Шатландыю 6 мая
JW-59 адправіўся з Ліверпула 15 жніўня; прыбыў у Кольскі заліў 25 жніўня RA-59A адправіўся з Кольскага заліва 28 жніўня; прыбыў у Шатландыю 5 верасня
JW-60 адправіўся з Ліверпула 15 верасня; прыбыў у Кольскі заліў 23 верасня RA-60 адправіўся з Кольскага заліва 28 верасня; прыбыў у Шатландыю 5 кастрычніка
JW-61 адправіўся з Ліверпула 20 кастрычніка; прыбыў у Кольскі заліў 28 кастрычніка RA-61 адправіўся з Кольскага заліва 2 лістапада; прыбыў у Шатландыю 9 лістапада
JW-61A адправіўся з Ліверпула 31 кастрычніка; прыбыў у Мурманск 6 лістапада RA-61A адправіўся з Кольскага заліва 11 лістапада; прыбыў у Шатландыю 17 лістапада
JW-62 адправіўся з Шатландыі 29 лістапада; прыбыў у Кольскі заліў 7 снежня RA-62 адправіўся з Кольскага заліва 10 снежня; прыбыў у Шатландыю 19 снежня
JW-63 адправіўся з Шатландыі 30 снежня; прыбыў у Кольскі заліў 8 студзеня 1945

1945[правіць | правіць зыходнік]

У СССР Са СССР
JW-64 адправіўся з Шатландыі 3 лютага; прыбыў у Кольскі заліў 15 лютага RA-63 адправіўся з Кольскага заліва 11 студзеня; прыбыў у Шатландыю 21 студзеня
JW-65 адправіўся з Шатландыі 11 сакавіка; прыбыў у Кольскі заліў 21 сакавіка; быў двойчы тарпедаваны (пашкоджаны U-968, патоплены U-995) транспарт «Томас Дональдсан».[17] RA-64 адправіўся з Кольскага заліва 17 лютага; прыбыў у Шатландыю 28 лютага
JW-66 адправіўся з Шатландыі 16 красавіка; прыбыў у Кольскі заліў 25 красавіка RA-65 адправіўся з Кольскага заліва 23 сакавіка; прыбыў у Шатландыю 1 красавіка
JW-67 адправіўся з Шатландыі 12 мая; прыбыў у Кольскі заліў 20 мая RA-66 адправіўся з Кольскага заліва 29 красавіка; прыбыў у Шатландыю 8 мая
RA-67 адправіўся з Кольскага заліва 23 мая; прыбыў у Шатландыю 30 мая

Стратэгічнае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арктычныя канвоі прывялі да значных змен у расстаноўцы марскіх сіл абодвух бакоў, што аказала істотны ўплыў на ход баявых дзеянняў на моры на іншых тэатрах баявых дзеянняў. У выніку дзеянняў ранніх рэйдаў брытанскіх эсмінцаў у Нарвегіі, Гітлер прыйшоў да пераканання, што англічане намерваюцца ўварвацца ў Нарвегію зноў. Гэта, разам з відавочнай неабходнасцю спыніць арктычныя канвоі ў СССР, прымусіла Гітлера аддаць загад перадыслакаваць цяжкія надводныя нямецкія караблі, у тым ліку лінкар «Тырпіц», у Нарвегію. Аперацыя «Цэрбер» была прадпрынятая часткова з гэтай прычыны.

Як «флот у наяўнасці», «Tirpitz» і іншыя цяжкія надводныя нямецкія караблі звязвалі сілы Каралеўскага ВМФ якія маглі быць лепшым чынам выкарыстаны дзесьці яшчэ, напрыклад, для стрымлівання ВМФ Японіі ў Індыйскім акіяне. Поспех рэйдаў у Атлантыцы «Гнайзенау» і «Шарнгорст» у 1941 прадэманстраваў маштабы нямецкай пагрозы ў Атлантыцы. Аднак, з закрыццём саюзнікамі непатруляванага паветранага «акна» над паўночнай Атлантыкай, паляпшэннем радыёпеленгацыйнага абсталявання (Huff-Duff(англ.) ), абсталяваннем самалётаў сантыметровым радарам на аснове рэзананснага магнетрона[18] і выдзяленнем канвоям эскортных авіяносцаў, магчымасці для нямецкіх рэйдараў у Атлантыцы былі абмежаваны.

Апроч няўдалай спробы перахапіць канвой PQ17 у сакавіку 1943 года і рэйду на Шпіцберген у верасні 1943, «Тырпіц» правёў большую частку Другой сусветнай вайны ў нарвежскіх фіёрдах. «Тырпіц» падвяргаўся пастаянным атакам, пакуль нарэшце не быў патоплены ў фіёрдзе Тромсё 11 лістапада 1944 года Каралеўскімі ВПС. Іншыя цяжкія судны Крыгсмарынэ ніколі не дыслакаваліся ў Нарвегіі (напрыклад, «Гнайзенау»), былі выцеснены з портаў краіны, ці былі патоплены перавышаючымі сіламі праціўніка (напрыклад, «Шарнгорст»). Асабліва, няўдалая атака на канвой JW-51B (Бой у Баранцавым моры), калі перавышаючая групоўка нямецкіх надводных караблёў не змагла нанесці паражэнне брытанскаму эскорту, які складаўся з крэйсераў і эсмінцаў, прывяла Гітлера ў лютасць, і стала прычынай пераносу акцэнту з надводных рэйдараў да падводных лодак. Некаторыя цяжкія караблі былі фізічна разабраны і іх узбраенне выкарыстана ў прыбярэжных умацаваннях.

Барацьба з канвоямі[правіць | правіць зыходнік]

Для барацьбы з арктычнымі канвоямі немцы выкарыстоўвалі караблі, якія базіраваліся ў фіёрдах Нарвегіі (базы Алта-фіёрд, Тронхейм і Нарвік):

Таксама ў барацьбе з канвоямі немцы задзейнічалі 5-й паветраны флот (500 самалётаў тыпу Junkers Ju 88)[3]. Авіяцыя забяспечвала паветраную разведку. Калі канвой выяўлялі, з баз падымаліся бамбардзіроўшчыкі (каля 40[4]) і, падзяліўшыся на звёны, атакавалі судны.

Роля разведкі[правіць | правіць зыходнік]

Узлом англічанамі кода «Энігмы» адыграў важную ролю ў канчатковым поспеху арктычных канвояў. Хоць папераджальныя дзеянні былі не заўсёды магчымыя, разведвальныя даныя дазволілі Каралеўскаму ВМФ падрыхтавацца да баёў і канвоі маглі атрымліваць адэкватны эскорт. Перахоп і патапленне лінкара «Шарнгорст» былі ў значнай ступені абумоўлены здольнасцю англічан чытаць паведамленні, зашыфраваныя Энігмай.[20]

Канвой PQ-17[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 1941 года фінскія войскі захапілі гарадок Сортавала і стварылі там пункт радыёперахопу. У пачатку ліпеня 1942 года гэты цэнтр перахапіў шыфраваную тэлеграму, перададзеную кодам Морзэ з савецкай авіябазы ў раёне Мурманска. Дэшыфраваны фінамі, тэкст тэлеграмы змяшчаў поўнае апісанне вялікага канвою PQ-17 з ваеннымі грузамі, які накіроўваўся з Ісландыі ў СССР. Фіны перадалі гэтыя матэрыялы немцам, якія спачатку планавалі выкарыстаць для атакі канвою надводныя караблі. Аднак, англійскія падлодкі выявілі спробу выхаду ў мора лінкара «Тырпіц»[крыніца не пазначана 1278 дзён], і нямецкія надводныя караблі вярнуліся ў базу, а ўдар па PQ-17 быў нанесены авіяцыяй і падлодкамі.

Літаратурныя апісанні[правіць | правіць зыходнік]

Англамоўныя[правіць | правіць зыходнік]

Пра Арктычныя канвоі былі напісаны прынамсі два шырокавядомыя раманы: выдадзены ў 1955 годзе «Карабель Яго Вялікасці «Уліс» (англ.: «HMS Ulysses») шатландскага пісьменніка Алістэра Мак-Ліна, напісаны ў традыцыях класічнай літаратуры пра марскую вайну, і, выдадзены ў 1967 годзе, «Капітан» (англ.: «The Captain»), галандскім аўтарам Жанам дэ Хартогам (англ.: Jan de Hartog). Гэтыя дзве кнігі значна адрозніваюцца стылем, характарамі персанажаў і ўнутранай філасофіяй (Дэ Хартог быў пацыфістам, чаго нельга сказаць пра Мак-Ліна). Усё ж, яны абодва яскрава перадаюць атмасферу ваенных дзеянняў і недружалюбнай прыроды, што патрабуе ад смельчакоў велізарнай вытрымкі і мужнасці. Абедзве кнігі былі напісаны пад уражаннем лёсу канвою PQ-17, аднак не разглядаюць дэталёва яго лёс.

Рускамоўныя[правіць | правіць зыходнік]

Рускі пісьменнік Валянцін Пікуль апісаў паход каравана PQ-17 у сваім рамане «Рэквіем каравану PQ-17».[21]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Стэлы мемарыяла і від на Статую Свабоды.
  • У Мурманску пастаўлены помнік удзельнікам Паўночных канвояў.
  • На паўднёвым ускрайку Манхэтэна знаходзіцца мемарыял са стэламі, на якіх пайменна пералічаны амерыканскія маракі, што загінулі ў час вайны.
Цэнтральная скульптура мемарыяла.
  • 31 жніўня 2014 года ў Санкт-Пецярбургу адкрыты помнік маракам палярных канвояў у 73-ю гадавіну прыбыцця ў СССР першага канвою «Дэрвіш»[22].

Зноскі

  1. Татьяна Брицкая «Мы были друзьями, но нам не доверяли» // Новая газета. — 2017. — № 47-48 (2624-2625). 05.05.2017
  2. Арктычныя канвоі Другой сусветнай вайны
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 Арктычныя канвоі: скрозь агонь і палярную ноч
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 Арктычны канвой JW-64
  5. А. В. Басов. Арктические конвои. // Советская военная энциклопедия в 8-ми томах, под ред. Гречко А. А. Москва, Воениздат, 1976—1980. Том 1: А — Бюро военных комиссаров, 1976, с 236.
  6. Bob Ruegg and Arnold Hague Convoys to Russia 1941—1945 ASIN B000S9V1TW ISBN 0-905617-66-5 (англ.) 
  7. Апошнімі з гэтай серыі былі «PQ-18» і «QP-15»/ C снежня 1942 года канвоі, якія ішлі ў СССР, мелі літар «JW», назад - «RA». Парадкавы нумар пачынаўся з 51.
  8. Arnold Hague The Allied Convoy System 1939—1945: Its Organization, Defence and Operation ISBN 1-55125-033-0 ISBN 978-1-55125-033-5 (англ.) 
  9. 9,0 9,1 Russian Convoy series (англ.) 
  10. 10,0 10,1 PQ-5
  11. PQ-16
  12. Дэрвіш (арктычны канвой)
  13. Канвой PQ-1
  14. PQ-2
  15. Канвой QP-1
  16. Поспех быў забяспечаны магчымасцю прыстрэлкі ў цемры па радыёлакацыйных засечках усплёскаў снарадаў, хоць былі выкарыстаны і асвятляльныя снарады
  17. «Томас Дональдсан» - Часопіс "Нептун" - Усе фарбы моры
  18. Angela Hind "Briefcase 'that changed the world'". BBC News (5 лютага 2007).
  19. Ленд-ліз. Паўночныя канвоі. Стратэгічнае значэнне
  20. Sebag-Montefiore, Hugh (2001). Enigma: The Battle for the Code. London: Phoenix. pp. pp 293-303.  ISBN 0-7538-1130-8 (англ.) 
  21. «Рэквіем каравану PQ-17» на lib.aldebaran.ru
  22. У Санкт-Пецярбургу адкрыецца помнік маракам палярных канвояў. // RT на рускай, 31 жніўня 2014 года.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]