Каноплішча

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каноплішча
Каардынаты: 52°06′10″ пн. ш. 27°31′55″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Плошча 0,064 км²
Даўжыня берагавой лініі 3,1 км
Каноплішча (Беларусь)
Каноплішча
Каноплішча
Каноплішча (Гомельская вобласць)
Каноплішча
Каноплішча

Каноплішча — возера на мяжы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці і Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, за 22 км на паўднёвы захад ад горада Жыткавічы, за 1,1 км на поўнач ад вёскі Малешаў. Адносіцца да басейна ракі Прыпяць (знаходзіцца ў яе пойме).

Плошча паверхні 0,064 км². Даўжыня берагавой лініі 3,1 км. Выцягнута ў паўночна-ўсходнім напрамку. Берагі параслі хмызняком. Возера старычнага тыпу. На захадзе злучана з сістэмай меліярацыйных каналаў, на ўсходзе — вузкімі пратокамі з возерам Прыстань, з ракой Прыпяць злучана меліярацыйнымі каналамі на захадзе і ўсходзе.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]