Канпур
| ||||||||||||||||||||||
Канпур (хіндзі: कानपुर, англ.: Kanpur) — адзін з найбольш населеных гарадоў Індыі ў штаце Утар-Прадэш. Размешчаны на рацэ Ганг на поўдзень ад Лакхнаў. Важны цэнтр машынабудаўнічай, тэкстыльнай, электроннай, металургічнай і хімічнай прамысловасці. Займае плошчу каля 1000 км², насельніцтва — 2,92 млн жыхароў (па стане на 2011 г.). У горадзе знаходзіцца некалькі дзясяткаў ВНУ.