Канстанцін Дзмітрыевіч Валюшкін
Канстанцін Дзмітрыевіч Валюшкін | ||
---|---|---|
Дата нараджэння | 22 красавіка 1932 | |
Месца нараджэння | Тыльцы, Сенненскі раён, Віцебская вобласць, БССР, СССР | |
Дата смерці | 1 студзеня 2008 (75 гадоў) | |
Грамадзянства | ||
Род дзейнасці | навуковец | |
Навуковая сфера | ветэрынарыя | |
Месца працы | Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны | |
Навуковая ступень | доктар ветэрынарных навук | |
Навуковае званне | прафесар | |
Альма-матар | Віцебскі ветэрынарны інстытут | |
Узнагароды |
|
Канстанцін Дзмітрыевіч Валю́шкін[1] (22 красавіка 1932—1 студзеня 2008) — вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1988), прафесар (1990). Член-карэспандэнт Акадэміі аграрнай адукацыі[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся у вёсцы Тыльцы (Сенненскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь). У 1955 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. У 1955—1961 гг. галоўны ўрач племзавода «Крынкі» ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці. У 1964—1969 гг. працаваў загадчыкам аддзела на Смаленскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі. З 1969 года у Віцебскім ветэрынарным інстытуце. У 1989—1994 гг. дэкан ветэрынарнага факультэта, у 1991—2001 гг. прафесар кафедры акушэрства, гінекалогіі і размнажэння Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]К. Д. Валюшкіну належаць навуковы працы па прафілактыцы аліментарнай бясплоднасці кароў пры вітамінна-мінеральнай недастатковасці. Распрацаваў вучэнне пра гінекалагічную дыспансерызацыю жывёл.
Сярод апублікаванага:
- Борьба с яловостью коров — Мн., 1976. (разам з В. М. Васкабойнікавым і А. С. Церашэнкавым)[1]
- Витамины и микроэлементы в профилактике бесплодия коров / К. Д. Валюшкин. — Минск : Ураджай, 1981. — 95 с. : ил.
- Акушерско-гинекологическая диспансеризация коров и телок / К. Д. Валюшкин. — Минск : Ураджай, 1987. — 128 с. : ил.
- Акушерство, гинекология и биотехника размножения животных : учебник для вузов по специальности СО202 «Ветеринарная медицина», «Акушерство и биотехника размножения животных», СО20 «Зоотехния» / К. Д. Валюшкин, Г. Ф. Медведев. — Минск : Ураджай, 1997. — 719 с. : ил.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Ветэран працы»
- Стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь
Зноскі
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3.
- ↑ Валюшкин Константин Дмитриевич (руск.) // Афіцыйны сайт ВДАВМ
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Валюшкін Канстанцін Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — С. 498.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Валюшкин Константин Дмитриевич (руск.) // Афіцыйны сайт УА «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны»
- Нарадзіліся 22 красавіка
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Памерлі 1 студзеня
- Памерлі ў 2008 годзе
- Дактары ветэрынарных навук
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Сенненскім раёне
- Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Ветэрынары СССР
- Ветэрынары Беларусі