Васіль Міхайлавіч Васкабойнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Міхайлавіч Васкабойнікаў
Дата нараджэння 9 жніўня 1923(1923-08-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 мая 1997(1997-05-05) (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці ветэрынар
Навуковая сфера ветэрынарыя
Месца працы Смаленскі зоаветэрынарны інстытут, Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Васіль Міхайлавіч Васкабо́йнікаў[1] (9 жніўня 1923 — 5 мая 1997) — вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1967), прафесар (1968).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Лэбэдын, Сумская акруга, Украінская ССР (зараз горад у Сумскай вобласці Украіны). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1948 годзе скончыў Харкаўскі зоаветэрынарны інстытут і навучаўся ў аспірантуры пры ім. У 1951 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У сакавіку — верасні 1955 г. дацэнт курса аператыўнай хірургіі ў Смаленскім зоаветэрынарным інстытуце[2]. З верасня 1955 г. у Віцебскім ветэрынарным інстытуце, са снежня 1963 па чэрвень 1973 г. на пасадзе прарэктара па навуковай рабоце[2]. У 1966 годзе абараніў дысертацыю на званне доктара ветэрынарных навук, у 1968 годзе зацверджаны ў навуковым званні прафесара. У 1971—1991 гг. загадчык кафедры акушэрства, гінекалогіі і біятэхналогіі размнажэння жывёл імя Я. Р. Губарэвіча[2].

Памёр В. М. Васкабойнікаў 5 мая 1997 г. Пахаваны ў Віцебску.

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

В. М. Васкабойнікаву належаць навуковыя працы па барацьбе з ялавасцю і бясплоднасцю кароў, укараненню ў жывёлагадоўлі штучнага асемянення. Займаўся распрацоўкай метадаў дыягностыкі і лячэння гінекалагічных захворванняў сельскагаспадарчых жывёл, даследаваннямі фізіялогіі і паталогіі родаў. Аўтар 132 навуковых прац і 2 манаграфій[2].

Сярод апублікаванага:

  • Материалы по изучению физиологии и патологии сократительной способности матки, как обоснование к применению рациональных методов лечения коров при некоторых гинекологических заболеваниях: автореферат диссертации на … доктора ветеринарных наук / В. М. Воскобойников. — Витебск, 1966.
  • Борьба с яловостью коров — Мн., 1976. (разам з К. Д. Валюшкіным і А. С. Церашэнкавым)[1]
  • Маститы коров. — Мн., 1981.

Вучоны з’яўляўся членам Віцебскага абласнога таварыства «Веды». За актыўны ўдзел у ВДНГ СССР атрымаў 4 сярэбраныя і 2 бронзавыя медалі, граматы і дыпломы[2]. Супрацоўнічаў з вучонымі Балгарыі і Чэхаславакіі.

Зноскі

  1. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
  2. а б в г д Кафедра акушерства, гинекологии и биотехнологии размножения животных имени Я. Г. Губаревича (руск.) // Афіцыйны сайт ВДАВМ

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]