Канстанцін Пятровіч Сцепанкоў
Канстанцін Пятровіч Сцепанкоў | |
---|---|
укр.: Костянти́н Петро́вич Степанко́в (Волощук) | |
Дата нараджэння | 3 чэрвеня 1928[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 ліпеня 2004 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Ада Рогаўцава |
Дзеці | Канстанцін Сцепанкоў[d] і Кацярына Сцепанкова[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр |
Гады актыўнасці | з 1955 |
Тэатр | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0010689 |
Канстанцін Пятровіч Сцепанко́ў[2] (укр.: Костянти́н Петро́вич Степанко́в, сапраўднае прозвішча — Валашчук (укр.: Волощук); 3 чэрвеня 1928 — 22 ліпеня 2004) — савецкі і ўкраінскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны педагог. Народны артыст Украінскай ССР (1974). Народны артыст СССР (1977).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сяле Пэчэськы (Хмяльніцкі раён Хмяльніцкай вобласці Украіны) у сям’і святара. Скончыў школу і два гады вучыўся ў Уманскім сельскагаспадарчым інстытуце, затым паступіў у Кіеўскі інстытут тэатральнага мастацтва, які скончыў у 1953 годзе. У 1955—1968 гадах акцёр Кіеўскага драматычнага тэатра імя І. Франко. З 1968 года К. П Сцепанкоў працаваў на Кінастудыі імя А. Даўжэнкі ў Кіеве. З 1953 года (з перапынкамі) — педагог і кіраўнік майстэрні кафедры акцёрскага майстэрства Тэатральнага інстытута імя І. К. Карпенкі-Карага з 1998 года — выкладаў на кафедры рэжысуры тэлебачання ў Кіеўскім універсітэце культуры і мастацтваў.
Памёр К. П. Сцепанкоў 22 ліпеня 2004 года. Пахаваны ў сяле Жэрэб’ятын ў Барыспільскім раёне Кіеўскай вобласці.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Творчасці К. П. Сепанкова ўласцівы псіхалагічная глыбіня, вастрыня і дакладнасць малюнка ролі[2]. Сярод роляў у тэатры: Эдгар («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Дзі Салтас («Урыэль Акоста» К. Гуцкова), Андрэ Пяроцкі («Патэтычная саната» М. Куліша)
У 1957 годзе пачаў здымацца ў кіно. Дэбютаваў у фільме «Павел Карчагін» (сакратар Кіеўскага губкама Анін)[3]. Зняўся больш як ў 130 фільмах, сярод якіх «Камісары» (Лабачоў), «Захар Беркут» (Тугар Воўк), «Як гартавалася сталь» (Фёдар Жухрай), трылогія «Дума пра Каўпака» (Каўпак), «Дзясяты крок» (атаман Хмара), «Старая крэпасць» (настаўнік), «Каменны крыж» (Міхайла), «Доўгі шдях у лабірынце» (Яшчук), «Мора» (Галуза), «Тайна Чынгісхана» (стары музыка) і інш.
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Народны артыст Украінскай ССР (1974)
- Народны артыст СССР (1977)
- Прэмія Ленінскага камсамола (1974) — за выкананне ролі Фёдара Жухрая ў фільме «Як гартавалася сталь» (1973)
- Дзяржаўная прэмія Украіны імя Аляксандра Довженко (2003) — за вялікі ўклад у развіццё айчыннага кінамастацтва
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1976)
- Ордэн «За заслугі» III ступені (1998)
- Ордэн «За заслугі» II ступені (2003)
- Прэмія імя Л. Ф. Быкава (1998)
- Залаты медаль імя А. П. Доўжэнкі (1977) — за выкананне ролі С. А. Каўпака ў фільме «Дума пра Каўпака».
- Спецыяльны прыз кінафестываля «Стажары» за важкі ўклад у кінамастацтва (1995)
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Степанков Константин Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ ВСЭ 1969—1978.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сцепанко́ў Канстанцін Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 307. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Степанков Константин Петрович // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Константин Степанков // КИНО-ТЕАТР.Ру (руск.)
- Степанков Константин Петрович // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)
- Геннадий Орешкин Бог Константина Петровича Степанкова // ЭкоГрад. Московский экологический журнал (руск.)
- Ада Роговцева и Константин Степанков: «И через все тебя я чувствую…» // Интернет-журнал Культурология. РФ (руск.)
- Степанков, Константин Петрович // Энциклопедия кино «РуДата»(недаступная спасылка) (руск.)
- Нарадзіліся 3 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Нарадзіліся ў Хмяльніцкай вобласці
- Памерлі 22 ліпеня
- Памерлі ў 2004 годзе
- Памерлі ў Кіеве
- Члены Саюза кінематаграфістаў СССР
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты Украінскай ССР
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 2 ступені
- Асобы
- Акцёры тэатра СССР
- Кінаакцёры СССР
- Акцёры агучвання СССР
- Акцёры тэатра Украіны
- Кінаакцёры Украіны
- Акцёры агучвання Украіны
- Тэатральныя педагогі СССР
- Тэатральныя педагогі Украіны
- Тэатральныя педагогі XX стагоддзя
- Памерлі ад раку падстраўнікавай залозы