Канстанцін Стамаці
Канстанцін Стамаці | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1786[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 верасня 1869 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Канстанцін Стамаці-Чура[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мовазнавец, перакладчык, паэт |
Мова твораў | румынская мова |
Узнагароды | |
![]() |
Канстанцін Стама́ці[4] (малд.: і рум.: Константин Стамати, Constantin Stamati; 1786 — 12 верасня 1869) — малдаўскі і румынскі[4] пісьменнік і перакладчык. Тытулярны саветнік (1818)[5]. Ганаровы член Румынскай акадэміі (1870).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся горадзе Хушы[4][5] або Ясы[5]. У 1806 годзе займаў пасады ў канцылярыі Казначэйства Малдаўскага княства. У 1812 годзе пераехаў у Кішынёў[5]. Займаў розныя адміністрацыйныя пасады ў Бесарабіі: экспедытар, саветнік, кіраўнік акругамі Ізмаіл і Хоцін, агент па асаблівых даручэннях пры губернатары і інш.[5]
Быў абраны членам Таварыства лекараў і прыродазнаўцаў горада Ясы (1834), членам Імператарскага таварыства гісторыі і старажытнасцей Адэсы (1841)[5].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Сваю творчасць Канстанцін Стамаці пачаў з перакладаў[5]. Аўтар баек, лірычных і сатырычных вершаў, паэм, публіцыстычных артыкулаў, твораў на гістарычную тэму.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны ордэнам Святой Ганны III ступені (1828)[5].
Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]
23 кастрычніка 1988 года ў вёсцы Окніца, дзе быў пахаваны пісьменнік, адкрыты Дом-музей «К. Стамаці», у двары якога быў устаноўлены яго бюст[5].
Зноскі
- ↑ Constantin Stamati // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Costache Stamati // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Constantin Stamati // NUKAT — 2002.
- ↑ а б в БелЭн, 2002
- ↑ а б в г д е ё ж з Стамати Константин // Moldovenii.md (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Стамаці Канстанцін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 142. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- СТАМА́ТИ Константин // Литературный энциклопедический словарь. / Под редакцией В. М. Кожевникова, П. А. Николаева. — М.: Советская энциклопедия, 1987. (руск.)