Канстанцін Фёдаравіч Крошынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Фёдаравіч Крошынскі
Нараджэнне невядома
Смерць не раней за 1513
Род Крошынскія
Дзеці Ганна Канстанцінаўна Крошынская[d][1], Марыя Канстанцінаўна Крошынская[d] і Канстанцінаўна Халецкага Крошынская[d]

Канстанцін Фёдаравіч Крошынскі (? — пасля 1513) — акольнічы і скарбнік смаленскі[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З роду Крошынскіх герба «Ліхтар»[2], сын князя Фёдара. Падчас вайны 1487-1494 гадоў вотчыны Крошынскіх на ўсходзе Смаленскай зямлі заняты маскоўскімі войскамі. У 1503 годзе князь Канстанцін атрымаў ад вялікага князя Аляксандра маёнткі Дубна ў Гарадзенскім павеце, да часу вяртання смаленскіх маёнткаў ад маскоўцаў[2]. Наданне князю Канстанціну ў 1506, 1509, 1512 гадах пацвярджаў вялікі князь Жыгімонт Стары, а ў 1531 годзе ўдаве князя Ганне, якая запісала Дубна па сваёй смерці каралеве Боне[3].

У шлюбе з Ганнай, дачкой смаленскага акольнічага Івана Кошкі, меў трох дачок.

Зноскі

  1. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 48. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. а б в Крошынскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  3. Семянчук Г. М. Чарлёна — двор Сапегаў над Нёманам у XVI—XVII стст. // Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV—XVIII стст.) : зборнік навуковых прац / Установа "Музей «Замкавы комплекс „Мір“»"; пад рэд. А. М. Янушкевіча. — Мінск : Медысонт, 2014 .- С. 372—394. — С. 373—374.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]