Януш Багданавіч Сапега

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Януш Багданавіч Сапега
Нараджэнне не раней за 1485 і не пазней за 1495
Смерць не раней за 1528 і не пазней за май 1531
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Багдан Сямёнавіч Сапега[1]
Маці Фядора Бабіч-Друцкая-Сакалінская[d][1]
Жонка Ганна Канстанцінаўна Крошынская[d][1]
Дзеці Глеб Янушавіч Сапега[2], Дзмітрый Янушавіч Сапега[d][2], Сцяпан Янушавіч Сапега[2], Міхаіл Янушавіч Сапега[d][3][4], Таццяна з Сапегаў[d][4] і Настасся з Сапегаў[d][4]

Януш Багданавіч Сапега, або Янухна Сапега (каля 1490 — паміж 15281531) — дваранін гаспадарскі (з 1515).

З чарэйска-ружанскай лініі Сапегаў, сын Багдана Сапегі і князёўны Фядоры Бабіч-Друцкай-Сакалінскай. Значнай кар’еры не зрабіў, у адрозненне ад старэйшага брата Івана, ваяводы віцебскага і падляшскага. Затое рознымі спосабамі — абменам, купляй, дарэннем — значна павялічыў свае ўладанні, якія знаходзіліся ў Віцебскім ваяводстве, Троках, Гарадзенскім і Мерацкім паветах.[5]

8 ліпеня 1513 года Януш ажаніўся з князёўнай Ганнай Крошынскай, дачкой князя Канстанціна Крошынскага і Ганны (дачкі Івана Кошкі), у пасаг за жонкай атрымаў новазбудаваны на пусташах Дубенскіх «двор» Лунна-Чарлёная на рацэ Луннай з 60 службамі, 40 пустаўшчызнамі і землямі ў Чарлёне, межы якіх ахоплівалі абодва берагі Нёмана, перавоз на Нёмане каля Карповічаў (Карпаў перавоз), два ставы на рацэ Луннай і старыцу Нёмана каля Чарлёны. Пры гэтым жончыны бацькі пакінулі за сабой права «до живота» сумесна з зяцем і дачкой валодаць дваром Лунна-Чарлёная, але забаранілі іншым дачкам і будучым зяцям і іх нашчадкам хоць калі прэтэндаваць на гэты маёнтак. Наданне свайму двараніну, яго жонцы і дзецям пацвердзіў кароль Жыгімонт Стары 3 лютага 1515 года.[6] У 1523 годзе кароль Жыгімонт Стары зноў пацвердзіў пану Янушу гэтыя ўладанні з прычыны страты ранейшага дакумента[5].

На Попіс 1528 года разам з цешчай княгіняй Крошынскай з маёнтка Дубна ставіў 26 «коней» і яшчэ 3 «коней» са свайго асобнага маёнтка ў Мерацкім павеце, што сведчыць пра значнае багацце.[7]

Памёр да мая 1531 года.[7]

У шлюбе з Ганнай Крошынскай меў чатырох сыноў — Глеба, Дзмітра, Сцяпана і Міхаіла; і дзвюх дачок — Таццяну (жонку Ждана Словіка) і Настассю (жонку Гаўрылы Тышковіча).[7]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Семянчук Г. М. Чарлёна — двор Сапегаў над Нёманам у XVI—XVII стст. // Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV—XVIII стст.) : зборнік навуковых прац / Установа "Музей «Замкавы комплекс „Мір“»"; пад рэд. А. М. Янушкевіча. — Мн.: Медысонт, 2014. — С. 372—394.