Канстанцін Юльянавіч Канановіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Канстанцін Юльянавіч Канановіч
Дата нараджэння 8 снежня 1872(1872-12-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 сакавіка 1954(1954-03-15) (81 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера эпідэміялогія
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна

Канстанцін Юльянавіч Канановіч (8 снежня 1872, вёска Грабаўка, Магілёўская губерня — 15 сакавіка 1954) — беларускі вучоны ў галіне санітарыі і эпідэміялогіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і дробнага служачага. Агульную адукацыю атрымаў у Гомельскай 6-класнай прагімназіі і Чарнігаўскай гімназіі. Закончыўшы з адзнакай у кастрычніку 1899 г. медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта, працаваў земскім урачом у мястэчку Уваравічы Гомельскага павета. Лячыў хворых і пісаў першую навуковую працу, вывучаў стан урачэбнай дапамогі сельскаму насельніцтву і назіраў за будаўніцтвам бальніцы, займаўся санітарна-гігіенічнымі пытаннямі.

У чэрвені 1906 г. пераехаў у Магілёў, атрымаў пасаду ўрача земскай управы. Пасля праходжання спецыялізацыі ў Пецярбургу па захворваннях вуха, горла і носа ў тым жа годзе стаў першым спецыялістам па гэтых хваробах у Магілёўскай губерні.

На працягу сваёй урачэбнай дзейнасці напісаў звыш 50 навуковых прац, надрукаваў больш 60 папулярных артыкулаў. Быў арганізатарам першага губернскага з’езда ўрачоў, які адбыўся ў 1907 г.

Значным фактычным статыстычных матэрыялам напоўнена манаграфія К. Ю. Канановіча. У ёй коратка апісана гісторыя сельскай медыцынскай часткі ў губерні, паказаў на крайні недахоп лячэбных і санітарных устаноў. Прапановы К. Ю. Канановіча ляглі ў аснову многіх рэкамендацый першага з’езда ўрачоў Магілёўскай губерні, які адбыўся ў 1907 годзе[1][2].

У маі 1911 г. заняў пасаду магілёўскага санітарнага ўрача. Па яго прапанове ў горадзе быў створаны шэраг санітарных устаноў: прышчэпачны пункт, лабараторыя, дэзінфекцыйна-транспартнае бюро і інш., пачата рэгістрацыя інфекцыйных хворых, імунізацыя насельніцтва.

Будучы ваенным урачом, у 1914—1918 гг. узначальваў санітарна-эпідыміялагічную службу ў павятовым аддзеле аховы здароўя, працягваючы адначасова працаваць як спецыяліст.

У гады Вялікай Айчыннай вайны добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію, паехаў на фронт і працаваў там па спецыяльнасці. Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалямі.

15 сакавіка 1954 г. К. Ю. Канановіч памёр у г. Уладзіміры.

Зноскі

  1. Общество врачей Могилевской губернии (руск.) 
  2. «Могилевская губерния» (Государственные религиозные и общественные учреждения 1772—1917) Минск «Беларусь» 2014 Авторы: Е. К. Анищенко, З. В. Антонович, В. В. Врублевский

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2