Перайсці да зместу

Канур

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Канур
കണ്ണൂർ
11°52′02″ пн. ш. 75°22′08″ у. д.HGЯO
Краіна  Індыя
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка I ст.
Плошча 78 км²
Вышыня цэнтра 2 м
Часавы пояс UTC+5:30
Насельніцтва
Насельніцтва 56823 чалавекі
Нацыянальны склад малаялі
Канфесійны склад індуізм, іслам, хрысціянства
Афіцыйная мова малаялам
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0497
Паштовы індэкс 670001

[kannurcorporation.lsgkerala.gov.in kannurcorporation.lsgkerala.gov.in]
Паказаць/схаваць карты
Канур (Індыя)
Канур
Канур

Канур (малаял.: കണ്ണൂർ) — горад на поўначы штата Керала ў Індыі. Насельніцтва — 56 823 (2011 г.).

Першыя пасяленні на месцы горада з’явіліся ў неаліце. Дакладны час заснавання не вядомы. Эліністычным мараплаўцам ён быў вядомы як Нау́ра. Каля VI ст. стаў сталіцай княства Калатхунаду. У 1498 г. сюды прыбыла партугальская экспедыцыя на чале з Васка да Гама. У 1505 г. партугальцы заснавалі на поўнач ад горада крэпасць, захопленую ў 1663 г. галандцамі і ў 1790 г. — брытанцамі. Уладу ў горадзе захапіла мусульманская дынастыя, якая стварыла султанат Аракал. У 1792 г. Брытанская Ост-Індская кампанія канчаткова авалодала Канурам і ператварыла яго ў адзін з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў на поўдні Індыі.

Выхадцы з Канура ўдзельнічалі ў стварэнні Мусульманскай лігі і ў руху індыйскіх сацыялістаў. Падчас II сусветнай вайны горад і навакольныя тэрыторыі моцна пацярпелі ад эпідэміі халеры. У 19451946 гг. тут адбываліся актыўныя выступленні супраць брытанскіх уладаў. Пасля абвяшчэння незалежнасці Індыі горад стаў часткай штата Керала.

Канур — важны транспартны цэнтр Кералы, дзе працуюць порт і аэрапорт. Прамысловасць прадстаўлена тэкстыльнымі і харчовымі прадпрыемствамі. Развіваецца турызм.