Перайсці да зместу

Канюхі (Ваўкавыскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Канюхі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 376 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1512
Паштовыя індэксы
231928
Аўтамабільны код
4
СААТА
4208837041
Канюхі на карце Беларусі ±
Канюхі (Ваўкавыскі раён) (Беларусь)
Канюхі (Ваўкавыскі раён)
Канюхі (Ваўкавыскі раён) (Гродзенская вобласць)
Канюхі (Ваўкавыскі раён)

Канюхі́[1] (трансліт.: Kaniuchi, руск.: Конюхи) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Падароскага сельсавета.

Вядома з канца XVII стагоддзя. У 1735 годзе Ян Сцыпіён і яго жонка заклалі кляштар дамініканцаў, які быў закрыты расійскімі ўладамі ў 1832 годзе. У 1796 годзе фальварак належаў Міхалу Грабоўскаму, генерал-лейтэнанту войскаў Рэчы Паспалітай. У 1836 годзе дзяржаўны хутар, 1 двор, 6 жыхароў. У 1914 годзе 6 двароў, 62 жыхары.

На 01.01.2004 г. 497 жыхароў.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]
Дом культуры

Цэнтр СВК «Радзіма-Агра». Ёсць крама, комплексны прыёмны пункт, аддзяленне сувязі, ФАП, Дом культуры, бібліятэка, філіял Ізабелінскай дзіцячай музычнай школы, базавая школа, дзіцячы сад.

Сядзіба Броніцаў 1919—1939

Помнік мясцовым жыхарам — ахвярам фашызму, на заходняй ускраіне вёскі.

  • Гаспадарчы двор

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
  • Сядзіба Броніцаў
  • Кляштар дамініканцаў

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).