Капліца-пахавальня Манюшкаў (Роткаўшчына)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Капліца-пахавальня Манюшкаў
Капліца на малюнку Яна Часлава Манюшкі. 1872
Капліца на малюнку Яна Часлава Манюшкі. 1872
Краіна  Беларусь

Капліца-пахавальня Манюшкаў — колішняя капліца ў в. Роткаўшчына Смалявіцкага раёна. Знаходзілася ў былым сядзібна-паркавым комплексе Манюшкаў. Пабудавана ў другой палавіне XIX стагоддзя з цэглы як фамільная пахавальня[1][2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Праект капліцы
Руіны капліцы ў 1914 годзе

Твор архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю. Была вырашана прамавугольным прысадзістым аб’ёмам пад стромкім двухсхільным дахам. Фасад фланкіраваны 2 гранёнымі шатровымі вежамі, паміж якімі выступаў 2-гранны шчыпец. Плоскасныя бакавыя фасады чляніліся 2 парамі стральчатых аконных праёмаў[2].

Зноскі

  1. Старинные усадьбы Минского края / А. Т. Федорук ; [Под общ. рук. и предисл. Е.Будинаса]. — Мн.: ООО "Полифакт" : ООО "Лекция", 2000. — С. 248. — 415 с. — (Старинные усадьбы Беларуси). — 500 экз. — ISBN 985-6107-24-5.
  2. а б Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 451. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 451. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.