Капліца-пахавальня Юзафа Гурскага
Славутасць | |
Капліца-пахавальня Юзафа Гурскага | |
---|---|
| |
53°49′39″ пн. ш. 23°38′21″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | Сапоцкін |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Дата заснавання | 1893 |
Дата пабудовы | 1893 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Капліца-пахавальня Юзафа Гурскага пабудавана ў Сапоцкіне (Гродзенскі раён) на могілках у 1893 годзе з цэглы ў стылі неаготыкі на ўшанаванне пахаванага тут Юзафа Гурскага. Злева размешчана капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Прамавугольны ў плане кампактны аб’ём пад двухсхільным дахам. Галоўны фасад завершаны трапецападобным шчытом з 3 вуглавымі 8-граннымі шатровымі вежачкамі-фіяламі і крапаваны слаістымі арачнымі нішамі. Стральчаты праём галоўнага ўвахода фланкіраваны і завершаны эдыкуламі, у верхняй з якіх размешчана скульптура «Укрыжаванне». Бакавыя фасады расчлянёны 4 стральчатымі аконнымі праёмамі.
Унутры капліца перакрыта плоскай драўлянай столлю на падугах. Алтарная сцяна ў інтэр'еры дэкарыравана плоскім 4-пілястравым порцікам з 3-вугольным франтонам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
- Кулагін А. М. Сапоцкінскія капліцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 172. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).