Капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай
Славутасць | |
Капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай | |
---|---|
![]() Капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай | |
53°49′39″ пн. ш. 23°38′20″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | Сапоцкін |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Дата пабудовы | 1868 год |
![]() |
Капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай пабудавана ў Сапоцкіне (Гродзенскі раён) на могілках у 1868 годзе з цэглы ў рэтраспектыўна-гатычным стылі на ўшанаванне пахаванай тут Юліі Дзяконскай з Быхаўцаў (1825—1858), жонкі Яўстафія Дзяконскага (1820—1894). Справа размешчана капліца-пахавальня Юзафа Гурскага.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Памешчык Яўстафій Дзяконскі паходзіў са шляхецкага роду герба «Кораб». У 1855 годзе Яўстафій пацвердзіў сваё шляхецтва ў Каралеўстве Польскім. Яго жонка Юлія з Быхаўцаў памерла вельмі маладой у 1858 годзе і была пахавана на каталіцкіх могілках у Сапоцкіне. Для яе была пабудаваная капліца. Унутры знаходзіцца шыльда з эпітафіяй у гонар Юліі і Яўстафія, які памёр значна пазней.
У шлюбе было двое сыноў: Казімір (пам. 1913) і Юліян (пам. 1914).
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Кампактны прамавугольны ў плане будынак накрыты 2-схільным дахам. На галоўным фасадзе 3-вугольны шчыт завершаны 4-граннай вежачкай з пакатым пакрыццём. Уваход і ніша над ім, бакавыя аконныя праёмы стральчатыя. Сцены атынкаваны з украпінамі дробнага друзу, на шэрым фоне якога вылучаюцца пабеленыя вертыкальныя і гарызантальныя цягі, ліштвы праёмаў. Памяшканне перакрыта плоскай столлю на падугах.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
- Кулагін А. М. Сапоцкінскія капліцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 172. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай на сайце Radzima.org
- Род Дзяконскіх — галіна Яна Валынца «Герольд Litherland» № 18. 2011.