Капліца Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Грыбкі)
Выгляд
| Капліца | |
| Капліца Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
|---|---|
| Краіна |
|
| Вёска | Грыбкі |
| Канфесія | Каталіцтва |
| Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| Дэканат | Мядзельскі |
| Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
| Дата пабудовы | 1938 год |
| Стан | дзейнічае |
Капліца Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкая мураваная капліца ў вёсцы Грыбках Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Размяшчаецца за 1 км на поўнач ад вёскі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1938 годзе з цэглы мясцовымі жыхарамі Апанасевічамі як філіяльная пры касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Будславе. У пачатку XXI стагоддзя пашырана прыбудовай цаглянага прытвора.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад стромкім двухсхільным дахам (першапачаткова шатровым). Фасады прарэзаны прамавугольнымі ўваходным і бакавымі аконнымі праёмамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Капліца Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Грыбкі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)