Перайсці да зместу

Капліца Святога Мікалая (Батурына)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Капліца Святога Мікалая
55°41′37″ пн. ш. 29°33′20″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь

Капліца Святога Мікалая — колішняя каталіцкая капліца ў в. Батурына Вілейскага раёна. Знаходзілася ў маёнтку Шумскіх.

Была пабудавана ў XVIII стагоддзі як уніяцкая. У 1796 г. асвячона па рымска-каталіцкаму абраду і стала філіяльнай першапачаткова пры касцёле в. Гайна (Лагойскі раён), потым пры касцёле в. Радашковічы. Да касцёла была прыпісана капліца ў в. Карповічы. Пасля паўстання 1863—1864 гадоў, у 1864 г. касцёл закрыты і перададзены праваслаўным. У 1920 г. вернута католікам і перайменавана ў гонар Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Дзейнічала да Вялікай Айчыннай вайны, падчас якой спалена разам з вёскай.

Твор народнага драўлянага дойлідства. Інтэр’ер упрыгожвалі 3 маляваныя на сценах алтары.

  • Капліца святога Мікалая // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 386. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.