Капліца ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Славутасць
Капліца ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага
Капліца ў 1901 годзе
Капліца ў 1901 годзе
53°54′05″ пн. ш. 27°33′42″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль руска-візантыйская архітэктура
Дата пабудовы 1869
Дата скасавання 1929

Капліца ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага — колішняя праваслаўная капліца ў Мінску, якая размяшчала ў Аляксандраўскім скверы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Капліца з боку Захар'еўскай вуліцы ў 1909 годзе

Пабудавана ў 1869 годзе з цэглы пры ўваходзе ў Аляксандраўскі сквер, на рагу вуліц Захар’еўскай (цяпер пр. Незалежнасці) і Дамініканскай (цяпер вул. Энгельса)[1], у памяць пра цудоўнае выратаванне імператара Аляксандра II ад гібелі ў 1866 годзе, калі на яго здзейсніў замах Дзмітрый Каракозаў. Капліца была асвячона ў маі 1869 года. Ад капліцы сквер стаў называецца Аляксандраўскім[2].

У апошнія гады свайго існавання ўяўляла сабой газетны шапік[2]. Знесена ў 1929 годзе[1][2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Твор архітэктуры неарускага стылю. Мела выгляд цэнтрычнай пабудовы, завершанай гранёным шатром з цыбулепадобнай галоўкай. Фасады прарэзваліся 2 бакавымі арачнымі аконнымі праёмамі. Архітэктурная пластыка ўзбагачалася вуглавымі слупамі-бочкамі, гранёнымі франтонамі з какошнікамі па вуглах бачковых дахаў, крыжамі-нішамі, арнаментальнай разьбой парталаў і ліштваў[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Царква ў гонар Казанскай і іконы Маці Божай (Чыгуначная) // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі.. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — С. 541—542. — 653 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4.
  2. 2,0 2,1 2,2 Новомейская площадь, Александровский сквер, Паниковка. История культового места Минска. Архівавана 9 лютага 2018.