Вуліца Энгельса (Мінск)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Дамініканская вуліца (Мінск))
Вуліца Энгельса Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Ленінскі, Цэнтральны |
Працягласць | 1050 м |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Няміга, Купалаўская, Кастрычніцкая, Першамайская |
Ранейшыя назвы | Дамініканская, Петрапаўлаўская, Валадарскага |
Назва ў гонар | Фрыдрых Энгельс |
Код вуліцы | 1022[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Энгельса — вуліца ў цэнтральнай частцы Мінска.
Вуліца пачынаецца ў Верхнім горадзе. У XVII стагоддзі атрымала назву Дамініканскай у гонар закладзенага на ёй манастыра ордэна дамініканцаў. Таксама вуліца раней называлася Петрапаўлаўскай (да 1919 года), вуліцай Валадарскага (да 1922 года).
Вуліца перасякаецца з вуліцай Інтэрнацыянальнай, праспектам Незалежнасці, вуліцамі Карла Маркса, Кірава і Ульянаўскай. Разам з праспектам Незалежнасці вуліца ўтварае Кастрычніцкую плошчу.
Нумарацыя дамоў — ад плошчы Свабоды. На вуліцы размешчаны Мінскі абласны выканаўчы камітэт, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, кінатэатр «Піянер», Беларускі дзяржаўны тэатр лялек, гасцініца «Кастрычніцкая», Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача.
- Прэзідэнт-Атэль. Да рэканструкцыі меў назву гасцініца «Кастрычніцкая» (архітэктары Л. Пагарэлаў, Ю. Івахнішын, Т. Лабінская)[2].
-
Кінатэатр «Піянер»
-
Праспект Незалежнасці і Кастрычніцкая плошча. Удалечыні — вуліца Энгельса
Зноскі
- ↑ Даведнік вуліц па г.Мінску на 28.03.2012.
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Энгельса (Мінск)
- Вуліца Энгельса на сайце minsk-old-new.com Архівавана 23 студзеня 2013.