Капліца (Клесіна)
Капліца праваслаўная | |
Капліца | |
---|---|
![]() | |
54°39′08″ пн. ш. 27°16′54″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Клесіна |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Маладзечанская |
Тып будынка | Капліца |
Архітэктурны стыль | посткласіцызм |
Стан | дзейная |
Капліца ў Клесіне — праваслаўная капліца у в.Клесіна Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Месціцца на паўднёвым ўсходзе ад вёскі, пры дарозе Клесіна — Добравічы, ля месца былой сядзібы.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пабудаваная з бутавага каменя не пазней сярэдзіны ХІХ стагоддзя[1], як каталіцкая склеп-капліца. Меркавана аўтарам будаўніцтва з'яўляўся гаспадар маёнтка Клесіна — Ян Каверскі[2]. Была прыпісаная да Крывіцкага касцёлу.

Пасля задушэння паўстання 1863—1864 гг. капліцу зачынілі і ў 1869 г. (ці па іншых звестках у 1871 г.)[3] пераасвяцілі ў праваслаўную. У міжваенны час, у складзе Польскай рэспублікі, была вернутая католікам. Пасля Другой сусветнай вайны, пры савецкай уладзе, святыню зноў зачынілі і з цягам часу яна стала ператварацца ў руіну. На пачатку 1990-ых гг. была адноўлена і зараз адносіцца да прыходу храма Святой Жываначальнай Троіцы ў Крывічах.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Прамавугольны ў плане аб'ём з трохграннай алтарнай часткай, з вылучаным на галоўным фасадзе трохвугольным франтонам. Над уваходам, магчыма, капліца завяршалася вежачкай. Накрытая двухсхільным дахам з вальмамі над алтарнай часткай. На фоне бутавай муроўкі сцен адметна вылучаюцца атынкаваныя ліштвы арачных аконных праёмаў і ўвахода, крапаваныя пілястры на фасадах, прафіляваныя карнізы.
Зноскі
- ↑ 4. Друкаваныя крыніцы аб рэгіёне ў 1870 – 1890 гадах(недаступная спасылка) // Westki.info
- ↑ Клесино (руск.) // Вилейский уезд
- ↑ Мяцежны 1863 год // Вілейскі павет Выпуск 1
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Каталіцкія святыні: Мінcка-Магілёўская архідыяцэзія. Частка 1, стар. 86 — Мн., «Про Хрысто», 2003. ISBN 985-6628-38-5
- Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў стар. 113 Tom IV: Kes — Kutno. — Warszawa, 1883. — 963 s
- Вілейскі павет: гісторыка-краязнаўчы гадавік / Укл. С. Макарэвіч, Д. Канецкі. — Мінск : Галіяфы, 2014. — 182 с. ISBN 978-985-7021-45-1.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Капліца (Клесіна) на сайце Radzima.org
- Капліца (Клесіна) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Вилейский уезд (руск.)