Каракал (СТРК)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Каракал (ПТРК))
«Каракал» узброеных сіл Туркменістана.

Каракал — беларуска-ўкраінскі супрацьтанкавы ракетны комплекс, распрацаваны кампаніяй «Белтэх Холдынг» пры ўдзеле Кіеўскага дзяржаўнага канструктарскага бюро «Прамень». Упершыню быў прадстаўлены шырокай грамадскасці ў лютым 2011 года на выставе IDEX-2011 у Абу-Дабі, а ў маі таго ж года на выставе MILEX-2011 у Мінску. З’яўляецца першым гатовым вырабам узбраення, створаным ВПК Беларусі[1].

СТРК «Каракал» можа ўключаць у сябе падраздзяленне з 4—6 самаходнымі пускавымі ўстаноўкамі, машыны баявога кіравання, машыны разведкі і кіравання з камплектам БПЛА, машын тэхнічнай падтрымкі і забеспячэння з разліку адна машына на тры самаходныя пускавыя ўстаноўкі[1].

Самаходная пускавая ўстаноўка ўяўляе сабой мабільны комплекс на базе аўтамабіля беларускай вытворчасці з колавай формулай 4х4. Ракетнае ўзбраенне прадстаўлена супрацьтанкавымі кіраванымі ракетамі «Скіф» або «Бар’ер». Пры пераходзе з паходнага ў баявы рэжым пускавая ўстаноўка вылучаецца ўверх і пры стрэле боекамплекта аўтаматычна вяртаецца ў зыходнае становішча для перазарадкі. У кармавым адсеку машыны размяшчаецца дадатковая пераносная ўстаноўка СТРК «Скіф». Машына падзелена на два адсекі, пярэдні прызначаны для размяшчэння экіпажа ў колькасці двух чалавек, сярэдні і кармавы месцяць высоўную пускавую ўстаноўку і боекамплект ў 12 ракет. Машына абаронена шматслаёвай камбінаванай палімернай бранёй, што па заяве распрацоўшчыкаў зніжае радыёлакацыйную прыкметнасць[2][1]

Зноскі

  1. а б в Оружие России:ПТРК «Каракал».
  2. Сергей Суворов: «Современные лёгкие бронированные автомобили» // Обозрение армии и флота, 2019, номер 2, страницы 26—27

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]