БМП-1
| БМП-1 | |
|---|---|
| | |
| Класіфікацыя | баявая машына пяхоты |
| Краіна |
|
| Баявая маса, т | 13 |
| Кампанавальная схема | маторна-трансмісійнае аддзяленне спераду, баявое пасярэдзіне, дэсантнае ззаду |
| Экіпаж, чал. | 3 |
| Дэсант, чал. | 8 |
| Гісторыя | |
| Распрацоўнік |
|
| Вытворца | Kurganmashzavod[d] |
| Гады вытворчасці | 1966—1983 |
| Гады эксплуатацыі | з 1966 |
| Колькасць выпушчаных, шт. | 20 000 |
| Мадыфікацыі | #Мадыфікацыі |
| Войны | #Удзел у канфліктах |
| Асноўныя аператары | #На ўзбраенні |
| Габарыты | |
| Даўжыня, мм | 6735 |
| Шырыня, мм | 2940 |
| Вышыня, мм | 2068 |
| База, мм | 3660 |
| Каляіна, мм | 2550 |
| Дарожны прасвет, мм | 370 |
| Браніраванне | |
| Тып брані | сталёвая катаная браня |
| Узбраенне | |
| Калібр і марка гарматы | 73-мм гармата 2А28 |
БМП-1 — савецкая гусенічная баявая машына пяхоты.
Канструкцыя і браняванне
[правіць | правіць зыходнік]Для паспяховага пераадольвання водных перашкод у БМП-1 былі ўсталяваныя полыя металічныя каткі, якія павялічваюць плавучасць.
Рухальная ўстаноўка была створана на базе вельмі ўдалага 12-цыліндравага дызеля У-2, які з’яўляўся базавым агрэгатам для многіх грамадзянскіх і ваенных вырабаў СССР.
Корпус БМП-1 зроблены са сталёвай катаннай брані высокай цвёрдасці. У верхняй лэбавай частцы вялікі люк. Вежа канічнай формы.
Бартавая, кармавая браня і дах корпуса і вежы забяспечваюць абарону машыны ад 7,62-мм куль стралковай зброі з нулявой далёкасці і ад лёгкіх аскепкаў артылерыйскіх снарадаў, але не абараняюць ад агню 12,7-мм кулямёта з блізкай дыстанцыі і ад цяжкіх снарадных аскепкаў.
Мадыфікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- СССР: БМП-1К, БМП-1П, БМП-1Д, БМП-1ПК, БМП-1ПГ, БМП-1-30, БМП-1М.
- Чэхаславакія/Чэхія: BVP-1, Pbv-501, BMP-M1 CZ, BMP-M2 CZ.
- Украіна: БМП-1У «Шквал».
- Беларусь: Кобра-С (разам са Славакіяй).
- ГДР: BMP-1A1 Ost.
- Польшча: BWP-1, BWP-40.
- Румынія: MLI-84, MLI-84M.
На ўзбраенні
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржавы, на ўзбраенні якіх знаходзіцца БМП-1:
Азербайджан
Алжыр
Ангола
Арменія
Балгарыя
Венгрыя
В’етнам
Гвінея
Грэцыя
Грузія
ДР Конга
Егіпет
Індыя
Іран
Ірак
Камбоджа
Кыргызстан
Кот-д’Івуар
Куба
Лівія
Мазамбік
Манголія
Нікарагуа
Польшча
Расія
Сірыя
Славакія
Судан
Таджыкістан
Туркменістан
Узбекістан
Украіна
Уругвай
Чад
Чэхія
Шры-Ланка
Экватарыяльная Гвінея
Эрытрэя
Удзел у канфліктах
[правіць | правіць зыходнік]БМП-1 быў задзейнічаны ва ўзброеных канфліктах у Афрыцы (Чадска-лівійскі канфлікт, грамадзянскія войны ў Анголе, Лівіі і Кот-д’Івуар), Азіі (Грамадзянская вайна на Шры-Ланцы, пагранічны канфлікт на востраве Даманскі), на Блізкім і Сярэднім Усходзе (Грамадзянскія войны ў Сірыі, Емене і Ліване, Афганская вайна, Ірана-іракская вайна) і постсавецкай прасторы (Узброены канфлікт на Украіне, Прыднястроўская вайна, грамадзянская вайна ў Таджыкістане, Карабахская вайна, Чачэнскі канфлікт).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Военное дело: Она была первой. БМП-1 (видео)
- Боевая машина пехоты БМП-1 (объект 765Сп1)
- Варианты модернизации на сайте Курганского машиностроительного завода Архівавана 14 верасня 2008.
- БМП-1, установленная в Волгограде