Т-72БМ2

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Т-72БМ2
Т-72БМ2 на Мінскай абароннай выставе MILEX-2023
Т-72БМ2 на Мінскай абароннай выставе MILEX-2023
Класіфікацыя асноўны баявы танк
Кампанавальная схема класічная савецкая
Экіпаж, чал. 3
Гісторыя
Распрацоўнік 140-ы рамонтны завод
Асноўныя аператары Сцяг Беларусі
Габарыты
Даўжыня, мм 6 860
Даўжыня з гарматай наперад, мм 9 530
Шырыня, мм 3 460
Вышыня, мм 2 226
Дарожны прасвет, мм 490
Браніраванне
Тып брані камбінаваная
Дынамічная абарона тыпу Кантакт-5 з модульным мацаваннем[1]
Узбраенне
Калібр і марка гарматы 125-мм 2А46М
Тып гарматы гладкаствольная
Даўжыня ствала, калібраў 48
Вуглы ВН, град. -5...+13
Прыцэлы прыцэл наводчыка дублюючы 1А40-1, цеплавізійная прыцэльная прылада наводчыка «Сасна-У» з лазерным каналам кіравання і лазерным далямерам, цеплавізійны індыкатар ІТВ-45 (2 шт.), дзённыя прыборы назірання ТНПО-166, ТПНО ТНП-165А, начныя прыборы назірання ТКН-Н, Puma DRIVER-4B[1]
Кулямёты 7,62x54 ПКТ, 12,7x108 НСВ-12,7
Рухомасць
Тып рухавіка дызельны
Магутнасць рухавіка, к. с. 840 / кВт, 618
Тып падвескі тарсіённая індывідуальная

Т-72БМ2 — беларуская мадыфікацыя танка Т-72Б. Мае на ўвазе пад сабой устаноўку шматканальнага цеплавізійнага прыцэльнага прыстасавання наводчыка «Сасна-У», распрацаванага беларускай кампаніяй «Пеленг», мадэрнізаванай гладкаствольнай 125-мм гарматы 2А46М, рухавіка В-84МС, сучасных прыбораў назірання, а таксама камплекта дынамічнай абароны тыпу «Кантакт-5» уласнай вытворчасці. Ад арыгінальнага «Кантакт-5» беларускі варыянт адрозніваецца модульным мацаваннем для павышэння рамонтапрыдатнасці ў палявых умовах[1]. Па бартах і ў кармавой частцы машыны былі ўсталяваны экраны для абароны маторнага аддзялення ад кумулятыўных боепрыпасаў[2]. Танк абсталяваны наборам метэаралагічных датчыкаў, датчыкаў нахілу, тангажу, вятры і тэмпературы паветра. Сілавое аддзяленне абсталявана аўтаномным дызельным энергаагрэгатам з паветраным астуджэннем магутнасцю 7 кВт[1][2]. Экіпаж танка аснасцілі камплектам радыёсувязі Р-181-50ТУ. Былі палепшаны ўмовы стральбы за кошт увядзення рэжыму «Дубль», які дазваляе камандзіру танка кіраваць узбраеннем танка незалежна ад наводчыка. Танк быў прадстаўлены міністру абароны Беларусі 27 ліпеня 2022 года[3] і на працягу года мадыфікаваўся з улікам досведу выкарыстання бранятанкавай тэхнікі расійскімі войскамі падчас уварвання Расіі ва Украіну[1]. Публічны паказ танка адбыўся 17 траўня на Мінскай абароннай выставе MILEX-2023.

Параўнанне з аналагамі[правіць | правіць зыходнік]

  • Т-72БМ2 адрозніваецца ад расійскага Т-72Б3 вялікім пляцам пакрыцця брані корпуса і вежы блокамі дынамічнай абароны і супрацькумулятыўнымі гуматканкавымі і рашэцістымі экранамі па бартах і ў кармавой частцы адпаведна[2].
  • Маторнае аддзяленне Т-72БМ2 абсталявана аўтаномным агрэгатам электрасілкавання, які адсутнічае на расiйскiм Т-72Б3[2].

Зноскі