ТГМ 3Т

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ТГМ 3Т «Моск»
ТГМ 3Т з СТКР
ТГМ 3Т з СТКР
Класіфікацыя транспартная гусенічная машына
Баявая маса, т 4—4,9
Кампанавальная схема сілавы агрэгат у цэнтры, экіпаж — вакол яго
Экіпаж, чал. 1
Дэсант, чал. 5
Гісторыя
Вытворца Беларусь Мінатор-Сэрвіс
Гады эксплуатацыі з пачатку 2000-х[1]
Асноўныя аператары Беларусь
Габарыты
Даўжыня, мм 4720
Шырыня, мм 2500
Вышыня, мм 1600
Браніраванне
Тып брані няма
Рухомасць
Тып рухавіка дызельны
Запас ходу па шашы, км 400

Транспартная гусенічная машына ТГМ 3Т «Маскіт»беларуская хуткаходная плаваючая гусенічная машына, прызначаная для забеспячэння манеўраных дзеянняў вайсковых падраздзяленняў ва ўмовах бездарожжа і перасечанай мясцовасці.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Корпус ТГМ 3Т — адкрыты, герметычны. Агрэгаты размешчаны па ўсёй машыне з мэтай забеспячэння аптымальнага разважвання: сілавы агрэгат, які складаецца з дызельнага рухавіка і аўтаматычнай каробкі пераключэння перадач, размешчаны ў сярэдняй частцы, механізм павароту — у насавой, а блок астуджэння — у кармавой частцы ля левага і правага бартоў. Месцы для кіроўцы і пяці пасажыраў размяшчаюцца вакол сілавога агрэгата.

Хадавая частка — гусенічная, якая на кожным з бартоў складаецца з пяці апорных каткоў з індывідуальнай тарсіённай падвескай і вядучага катка. Пераадоленне водных перашкод ажыццяўляецца ўплаў за кошт перамоткі гусеніц.

У базавым варыянце машына не ўзброена, аднак яе канструкцыя і кампаноўка дазваляюць усталёўваць рознае ўзбраенне[2]:

  • 30-мм аўтаматычны станковы гранатамёт АГС-17.
  • 12,7-мм станковы кулямёт НСВ-12,7.
  • СТРК «Малютка», «Метыс», «Фагот», «Конкурс», «Шэршань».
  • ПЗРК «Ігла».

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Канструкцыя машыны мяркуе магчымасць яе шырокага мадыфікавання, у прыватнасці — стварэнне варыянтаў з пяццю і шасцю апорнымі коўзанкамі, з адкрытым і закрытым корпусам, з усталяванымі вадамётным або шрубавым рухавікамі для фарсіравання водных перашкод[3][2].

Машыны на базе ТГМ[правіць | правіць зыходнік]

  • «МОСКИТ» — супрацьтанкавы ракетны комплекс на базе ТГМ-3Т[4]. Прызначаны для паразы нерухомых і рухомых наземных мэт — сучаснай бранятанкавай тэхнікі з дынамічнай абаронай брані, абарончых збудаванняў; нізкалётных верталётаў і маламерных надводных караблёў у любы час сутак, пры неспрыяльных умовах надвор’я на мясцовасці з любым рэльефам. Вытворца — Манітор-сэрвіс.
  • «Kiwi» — машына РЭБ на базе платформы «Маскіт».

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 5 февраля 2005 года впервые будет отмечаться День вооружения(недаступная спасылка). Пресс-релизы. Министерство обороны Республики Беларусь (3 лютага 2005). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2012. Праверана 10 лістапада 2010.
  2. а б Транспортная гусеничная машина (ТГМ) 3Т. Предприятие «Минотор-Сервис». Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2012. Праверана 10 лістапада 2010.
  3. Транспортная гусеничная машина ТГМ 3Т Москит. Разработка военной техники. Минотор-Сервис. Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2012. Праверана 10 лістапада 2010.
  4. http://minotor-service.by/catalogue/develop/?rubric=24

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]