Мацей Бутрымовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мацей Бутрымовіч
Maciej Butrymovič. Мацей Бутрымовіч.jpg
POL COA Topór.svg
Герб «Тапор»(руск.) бел.

Нараджэнне 1745(1745)
Смерць 1814(1814)
Род Бутрымовічы
Бацька Якуб Бутрымовіч
Маці Настасся з Горчакаў
Жонка Крыстына з Лях-Шырмаў
Дзеці Юзэфа, Рычард, Ксаверы
Адукацыя
Дзейнасць картограф
Узнагароды
ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава

Мацей Якубавіч Бутрымовіч (польск.: Mateusz Butrymowicz,; 1745 — 1814) — падстароста і мечнік Пінскага павета, удзельнік Чатырохгадовага Сойма.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мацей Бутрымовіч. Гравюра XVIII ст.

Прадстаўнік роду Бутрымовічаў герба «Тапор», сын Якуба і Настассі. Вучыўся ў Пінскім езуіцкім калегіуме. Прыхільнік партыі гетмана Міхаіла Казіміра Агінскага.

З 1776 года паручнік пяцігорскіх войскаў ВКЛ. У 1778 намінаваны канюшым Пінскага павета. З 1780 — мечнік Пінскага павета, з 1783 — суддзя гродскі, а ў 1785 — падстароста пінскі.

У 1778 — разам з гетманам Агінскім з уласнай ініцыятывы распачаў будаўніцтва трактаў з Пінска ў кірунку Слоніма і Валыні[1].

У 1781 і 1786 быў дэпутатам Літоўскага трыбунала.

У сваім маёнтку Крыстынаў стварыў узорную гаспадарку, размясціўшы яе на асушаных балотах. Клапаціўся аб сваіх сялянах. Заснаваў школу для дзяцей рамеснікаў і сялян.

У самім Пінску Бутрымовіч пабудаваў палац у стылі класіцызму.

У 1784 скончыў будаўніцтва мухавецкага і целяханаўскага водных каналаў.

У 1788 — быў выбраны паслом на Вялікі Сойм у Варшаве. Уваходзіў у камісію па экзамінаванні скарбу ВКЛ, дэпутацыю экзамінавання справы аб абвінавачаных у бунтах. Выступаў за стварэнне ў Рэчы Паспалітай аўтаномнай праваслаўнай улады. Унёс на Сойм прапановы па паляпшэнні стану яўрэяў у Рэчы Паспалітай, пасля чаго стаў членам дэпутацыі па пытаннях яўрэяў[2]. Выступаў за перадачу адукацыі ў краіне ад Адукацыйнай камісіі да манаскіх ордэнаў. Прыхільнік Канстытуцыі 3 мая. Быў сябрам Згуртавання прыхільнікаў урадавай канстытуцыі[3].

Пасля 1792 звестак пра Бутрымовіча амаль няма. Вядома, што жыў на Піншчыне. Памёр у 1810 ці 1814 г.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Быў жанаты двойчы. З першай жонкай, Крыстынай Лях-Шырмай (Krystyna Lach-Szyrma), была дачка Юзэфа, якая стала жонкай Міхаіла Орды. Сынам пары, унук Мацея Бутрымовіча, быў Напалеон Орда.

Таксама меў двух сыноў: Рычарда і Ксаверы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

За заслугі ў наладжванні транспартных камунікацый быў узнагароджаны ордэнамі Белага Арла і Святога Станіслава.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імя Мацея Бутрымовіча насіла ў міжваенны час адна з пачатковых школ у Любліне (ток Пачатковая школа № 24 імя Люблінскіх партызан(польск.) бел.).

Зноскі

  1. Andrzej Krajewski, Polskie drogi, serwis Motofakty.pl
  2. http://belisrael.info/?p=10126
  3. Adam Skałkowski, Towarzystwo przyjaciół konstytucji 3 maja, Kórnik, 1930, s. 68.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Helena Waniczkówna. Butrymowicz Mateusz // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław-Kraków, 1937.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]