Караліна Банапарт
Караліна Банапарт фр.: Maria Nunziata Carolina Buonaparte | ||
![]() | ||
Караліна Банапарт разам з дачкой пэндзля Мары Віжэ-Леброн, 1807 год. | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
1 жніўня 1808 — 3 мая 1815 | ||
Дзейнасць | валадарная каралева | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | |
Нараджэнне | 25 сакавіка 1782[1][2][…] | |
Смерць | 18 мая 1839[4][1][…] (57 гадоў) | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Мюраты[d] і Дынастыя Банапартаў | |
Бацька | Карла Буанапартэ | |
Маці | Летыцыя Рамаліна | |
Муж | Іаахім Мюрат і Francesco Macdonald[d] | |
Дзеці | Ашыль Мюрат[d], Люсьен Мюрат[d], Luisa Rasponi Murat[d] і Letizia Murat[d] | |
Узнагароды | ||
Каралі́на Банапа́рт (Caroline Bonaparte, поўнае імя Maria Nunziata Carolina Buonaparte) (25 сакавіка 1782, Аяча, Корсіка — 18 мая 1839, Фларэнцыя) — самая малодшая з сясцёр Напалеона Банапарта.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1793 годзе разам з сям'ёй пераехала ў Францыю. Яна закахалася ў Іаахіма Мюрата, генерала арміі свайго брата і выйшла за яго замуж у 1800 годзе.
Любіміца Напалеона Банапарта, славалюбівая Караліна прагнула ўлады не менш за свайго брата і ў 1806 годзе стала вялікай герцагіняй Клевэ і Берга, у 1808 годзе — каралевай Неапаля. Караліна прыцягвала сабе ў дапамогу вядомых дзяржаўных мужоў, яе сябрамі былі Жуно, Талейран і Фушэ.
З'яўленне на свет Напалеона II разбурыла мары Караліны аб тым, што яе старэйшы сын Напалеон-Ахіл Мюрат стане спадчыннікам яе брата. Яна заключыла саюз, не толькі палітычны, але і любоўны, з ворагам Напалеона — Клеменсам Метэрніхам, які сто дзён беспаспяхова спрабаваў захаваць за Мюратамі трон.
Мюрат быў расстраляны па законах ваеннага часу 13 кастрычніка 1815 года ў Калабрыі ў Піца па загадзе караля Фердынанда IV Бурбона. Яго ўдава збегла ў Аўстрыю і жыла там да сваёй смерці ў якасці графіні Ліпоны на віле Камба Марца недалёка ад Трыеста.
Нашчадкі[правіць | правіць зыходнік]
- Напалеон-Ахіл Мюрат (1801—1847);
- Летыцыя Ёзэф Мюрат (1802—1859);
- Напалеон Люсьен Мюрат (1803—1878);
- Луіза Жулі Мюрат (1805—1889).
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Caroline Bonaparte // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Caroline Bonaparte // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Maria Annunziata Carolina Bonaparte // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каролина Бонапарт