Іаахім Мюрат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іаахім Мюрат
фр.: Joachim Murat
Імя пры нараджэнні фр.: Joachim Murat
Род дзейнасці палітык, афіцэр, ваенны
Дата нараджэння 25 сакавіка 1767(1767-03-25)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 кастрычніка 1815(1815-10-13)[3][2][…] (48 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Бацька Pierre Murat-Jordy[d]
Маці Jeanne Loubières[d]
Жонка Караліна Банапарт
Дзеці Ашыль Мюрат[d], Люсьен Мюрат[d], Luisa Rasponi Murat[d] і Letizia Murat[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іаахім Мюрат (фр.: Joachim Murat, правільнае вымаўленне Жаашэн Мюра; 25 сакавіка 1767 — 13 кастрычніка 1815) — напалеонаўскі маршал, вялікі герцаг Берга ў 1806—1808 гадах, кароль Неапалітанскага каралеўства ў 1808—1815 гадах.

Быў жанаты з сястрой Напалеона Караліне Банапарт. За баявыя поспехі і выдатную адвагу Напалеон узнагародзіў Мюрата у 1808 годзе неапалітанскай каронай. У снежні 1812 Мюрат быў пакінуты Напалеонам галоўнакамандуючым французскімі войскамі ў Германіі, але самавольна пакінуў пасаду ў пачатку 1813 года.

Рыхард Кнётэль. Маршал Мюрат у 1813 годзе

У кампаніі 1813 Мюрат прыняў удзел у шэрагу бітваў як маршал Напалеона, пасля разгрому ў бітве пад Лейпцыгам вярнуўся ў сваё каралеўства на поўдзень Італіі, а затым у студзені 1814 перайшоў на бок праціўнікаў Напалеона. Падчас трыумфальнага вяртання Напалеона да ўлады ў 1815 годзе Мюрат хацеў вярнуцца да Напалеона ў якасці саюзніка, але імператар адмовіўся ад яго паслуг. Гэтая спроба каштавала Мюрату кароны. Увосень 1815 ён паспрабаваў сілай вярнуць сабе Неапалітанскае каралеўства, быў арыштаваны ўладамі Неапалю і расстраляны.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]