Перайсці да зместу

Кардон (Вілейскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Кардон
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 4 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222445
Аўтамабільны код
5
СААТА
6213849051
Кардон на карце Беларусі ±
Кардон (Вілейскі раён) (Беларусь)
Кардон (Вілейскі раён)
Кардон (Вілейскі раён) (Мінская вобласць)
Кардон (Вілейскі раён)

Кардо́н[1] (трансліт.: Kardon, руск.: Кордон) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарачанскага сельсавета. Знаходзіцца на р. Нарач, за 15 км на захад ад горада Вілейка, 118 км ад Мінска.

У 1836 г. фальварак у Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць В. Валодзькі, 14 душ. У 1897 г. вёска ў Вілейскіх воласці і павеце Віленскай губерні. У пач. XX ст. 33 жыхары, 62 дзесяцін зямлі.

У 1921—39 гадах у складзе Польшчы. Вёска належала да Каловіцкай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства.

З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Бараўцоўскім сельсавеце. З канца чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі.

З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. З 11 верасня 1975 года ў Нарачанскім сельсавеце. Землі ў складзе калгаса імя XXI з’езда КПСС.

  • 1897 год — 46 жыхароў, 6 двароў.
  • 1938 год — 62 жыхары, 11 двароў.
  • 1960 год — 48 жыхароў.
  • 1988 год — 9 жыхароў, 5 гаспадарак.
  • 2008 год — 1 жыхар.
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)