Навасады (Вілейскі раён)
Вёска
Навасады
| ||||||||||||||||||||
Наваса́ды[1] (трансліт.: Navasady, руск.: Новосады) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарачанскага сельсавета.
Побач з вёскай знаходзіўся маёнтак Дзевятня (Дзевятні), пабудаваны ў XVIII ст., знішчаны ў гады 1-й сусветнай вайны. Маёнтак, хутчэй за ўсё, быў набыты ў другой палове XVIII стагоддзя Міхалам Ходзькам (1730—1812). Яго ўнук, вядомы пісьменнік Ігнацы Ходзька (1794—1861), правёў там большую частку жыцця [2]. Пасля яго маёнтак атрымалі ў спадчыну ўнукі Ігнацыя, сыны яго дачкі Станіславы (~1826-1856) і Генрыка Свёнтэцкага (1822—1869). Далейшыя ўладальнікі гэтага маёнтка невядомыя.
Рэзідэнцыя складалася з двух сумежных будынкаў: жылога дома і скарбніцы. Дом быў невялікім панскім домам. Гэта быў аднапавярховы будынак, прамавугольны ў плане, накрыты высокім, гладкім, вальмовым дахам. Перад домам быў ганак, чатыры калоны падтрымлівалі трохвугольны франтон.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Маёнтак Дзевятні на Radzima.org
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Навасады (Вілейскі раён)