Кардыльера Дамейка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Кардыльера Дамейка
ісп.: Cordillera Domeyko
Кардыльера-дэ-ла-Саль, частка Кардыльеры Дамейка
Кардыльера-дэ-ла-Саль, частка Кардыльеры Дамейка
Каардынаты: 23°40′00″ пд. ш. 68°50′00″ з. д. / 23.666667° пд. ш. 68.833333° з. д. (G) (O) (Я)
Даўжыня

600 км

Вышыня вяршыні

4278 м

Кардыльера Дамейка (Чылі)
Кардыльера Дамейка
Кардыльера Дамейка
Cerro Quimal здалёк

Кардыльера Дамейка — вулканічны горны хрыбет у Андах на поўначы Чылі, у рэгіёне Антафагаста(руск.) бел., на захад ад Салар-дэ-Атакама. Даўжыня хрыбта з поўначы на поўдзень каля 600 км[1]. Самы высокі пункт — гара Cerro Quimal з вышынёю 4278 метраў. Горны ланцуг азначае ўсходнюю мяжу плоскай часткі пустыні Атакама. У хрыбце ёсць некалькі вулканаў рознага ўзросту, у тым ліку і антрапагенныя. Хрыбет узнік як рэакцыя зямной кары на сутыкненне акіянічнай пліты з плітой кантынентальнай. Акіянічная пліта «паднырывае» пад кантынент і адбываецца працэс узнікнення гор, а таксама вулканічнаю дзейнасць.

Кардыльера Дамейка названа ў гонар Ігната Дамейкі ў год яго смерці і з'яўляецца вулканічным горным хрыбтом з самай нізкай вільготнасцю ў свеце[2].

Горны масіў створаны з інтрузіўных матэрыялаў вулканічнага паходжання.

У гэтым рэгіёне пачынаецца Лоа — самая доўгая рака Чылі (440 км). З-за аддаленасці і суровых прыродных умоў хрыбет Дамейка рэдка наведваюць турысты і альпіністы.

Клімат надзвычай сухі, і толькі ў ніжняй частцы некаторых далін бачны прыкметы жыцця. Горы ўтрымліваюць каштоўныя мінеральныя рэсурсы, у прыватнасці медзь і нітраты, якія выкарыстоўваюцца з сярэдзіны XIX ст. Таксама ў гэтым раёне ёсць радовішчы золата і срэбра.

Зноскі