Перуанскае цячэнне
Jump to navigation
Jump to search
Перуанскае цячэнне, або цячэнне Гумбальта — халоднае паверхневае цячэнне ў Ціхім акіяне, галіна цячэння Заходніх Вятроў. Праходзіць з поўдня на поўнач паміж 45° і 4° паўднёвай шыраты, уздоўж заходніх берагоў Перу і Чылі. Тэмпература вады 15-20 °C, скорасць каля 0,9 км/гадз. У раёне 4° паўднёвай шыраты адхіляецца ад берагоў на захад і злучаецца з Паўднёвым Пасатным цячэннем.
Некаторыя вучоныя вылучаюць прыбярэжнае і акіянскае Перуанскае цячэнне, паміж якімі праходзіць Паўднёвае Перуана-Чылійскае супрацьцячэнне. Перуанскае цячэнне абумоўлівае адносна нізкія тэмпературы паветра і малую колькасць ападкаў на ўзбярэжжы.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.
|
|